26 сьнежня пасьля землятрусу ў раёне Суматры з назіральнага цэнтру ў Ганалулу, які адсочвае стан акіяну і ўзьнікненьне хваляў цунамі, паспрабавалі перадаць папярэджаньне ў міжнародны аэрапорт у сталіцы Мальдываў, але ніхто ня браў трубкі.

Тады назіральнікі патэлефанавалі да прэзыдэнта Мальдываў Маўмуна Гаюма, але аўтаадказчык паведаміў, што ён на адпачынку. Урэшце дзяжурнаму з Ганалулу ўдалося перадаць дзяжурнаму сяржанту ў мальдыўскім Міністэрстве абароны паведамленьне для міністра такога зьместу: «Праз пару гадзін з боку Інданэзіі Мальдыўскіх выспаў дасягне цунамі (tsunami)». Дзяжурны запісаў тэлефанаграму для міністра на блянк. Зьмест запісу быў наступны: «Праз 2 гадзіны з Інданэзіі прыбудзе пан Т.Сунамі (T.Sunami)».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0