Адна з найбольшых па плошчы краін сьвету Судан, утвораная на месцы былой брытанскай калёніі, дзеліцца на Поўнач і Поўдзень, прычым адразу паводле некалькіх прымет — рэлігійнай, этнічнай і гістарычнай.

Поўнач заўсёды была бліжэйшай да вялікіх цэнтраў і шляхоў цывілізацыі. На Поўначы месьцілася старажытная дзяржава Куш, якую грэкі назвалі Эфіёпіяй. Менавіта цары Кушу, якіх не скарылі нават рымляне, у свой час захапілі Эгіпэт.

У часы Сярэднявечча тут існавала хрысьціянская дзяржава нубійцаў. Арабы, якія і далі краіне сёньняшнюю назву — Судан («край чорных»), здолелі замацавацца на яе тэрыторыі толькі ў XIV стагодзьдзі — на сем стагодзьдзяў пазьней, чым у суседнім Эгіпце. Арабы і прынесьлі ў краіну іслам, які пусьціў моцныя карані на Поўначы. Поўдзень доўгі час заставаўся паганскім і — крыніцай рабскай сілы для Поўначы. З прыходам брытанцаў тут пачало пашырацца хрысьціянства.

Неабходна згадаць, што гісторыя Судану не абышлася без удзелу беларусаў: краіну наведвалі пісьменьнік Юзаф Сянкоўскі ды прадпрымальнік і палітык Раман Скірмунт. А каталіцкая місія на чале з ваўкавысцам Максімам Рылём спрычынілася да ўзьнікненьня ў 1881 годзе махдзісцкага руху. Пад кіраўніцтвам Ахмэда Махдзі суданцы разьбілі войска брытанскага губэрнатара Гордана і стварылі сваю дзяржаву. На гэтую падзею адгукнуўся Рэдзьярд Кіплінг, які назваў суданцаў самымі мужнымі ворагамі ангельцаў.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Вацлаў Шаблінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0