Беларусь — кананічная тэрыторыя ленінізму.

Разумееш гэта, калі глядзіш на расьцяжкі, якія зьявіліся над праспэктам Скарыны ў Менску напярэдадні чарговай гадавіны кастрычніцкага перавароту 1917 году, — «7 лістапада — 84-годзьдзе Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі». Нават у Расеі, дзе гэтая рэвалюцыя зьяўляецца часткай нацыянальнай гісторыі, дзень 7 лістапада даўно атрымаў новую, вольную ад ідэалёгіі назву. У Беларусі ж, здаецца, час спыніўся. Але толькі здаецца, бо, каб зразумець фэномэн беларускага ленінізму, недастаткова звароту толькі да гістарычных ці ідэалягічных катэгорый. Хаду гісторыі нельга спыніць. Ужо 13 гадоў не існуе Савецкага Саюзу, у беларускіх школах дзеці вывучаюць зусім іншую гісторыю па іншых падручніках, у якіх ужо ёсьць разьдзелы, прысьвечаныя найноўшай гісторыі — гісторыі незалежнай Беларусі. Ідэалёгія таксама зьмянілася, прычым на дзяржаўным узроўні. Але ва ўсёй Беларусі надалей стаяць на плошчах помнікі Леніну, а вуліцы носяць яго імя. Прычыны жывучасьці ленінскіх сымбаляў — у кульце ягонай асобы, які быў створаны вакол яго, кульце сапраўды рэлігійным па сваёй сутнасьці.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Алесь Трафіменка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0