Маё сэрца ў далёкім полі
Пакацілася сонца ў цемрадзь
Мела сьмерць мне праклён злагодзіць
А злагодзіў маленькі сокал
Мае коні стрыгуць вушамі
Як блюзьнерыла ў скронях горыч
Мая помста чакала часу
Мела сьмерць мне праклён злагодзіць
Не ў пару наляцела сьцюжа
І ваўкі чалавечай мовай
На вячэру прасілі шчыра
Ў адну ноч перасох калодзеж
Урасталі ў зямлю дзядзінцы
У касьцях нылі косьці продкаў
І укленчыў нам Бог у душах —
Змоўкла вера ў глухіх балотах
Рудазолатам гасьлі пёркі
Ў сьветлым храме заходу сонца
Усьміхнуліся плачкі; мроіў
Вольны дух аб далёкіх войнах
Хто адное крыві са мною
Галасіў над маёй жалобай
Мела сьмерць мне праклён злагодзіць
А злагодзіў маленькі сокал
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"