На сяле зьявіўся сацыяльны атрад — вясковыя люмпэны. Прычын, калі чалавек траціць цікавасьць да жыцьця і коціцца ўніз, шмат — гэта і адсутнасьць нармалёвай працы, і сямейныя праблемы, і шмат іншага. І выйсьці з замкнёнага кола вельмі цяжка.

Але кожнаму трэба есьці. Вось і выконваюць разавыя работы. Даюць гэты «падрад» старыя людзі, якія ня ў сілах займацца цяжкай працай. Пэнсія ў іх па мерках вёскі нядрэнная ды выплочваецца стабільна. А работы розныя: касьба, апрацоўка бульбы — ад саджэньня да пераворваньня, нескладаны рамонт, нарыхтоўка дроў… Разьлік, апроч сталаваньня, таксама «па сытуацыі» — грашыма, «агнявой валютай», прадуктамі.

Неяк разгаварыўся з жвавай кабетай. Аказалася, яна не трымае ні каровы, ні сьвінча, ні курэй. Для вёскі — гэта нонсэнс. Але гэта яшчэ ня край над прорвай.

Іншая сытуацыя. Адна сям’я не старых яшчэ людзей не садзіла нават агароду. Падсілкоўвацца раз-пораз хадзілі да вэтэрана вайны.

Калгасы неяк цягнуць за вушы далей — «падчэпліваюць» да калясьніц прадпрыемстваў, якія падаюць прыметы жыцьця. А дзе ж знакамітая «вудачка» для простых людзей?..

NN

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0