«Хто ў войску не служыў, таму ня быць сапраўдным мужчынам». Гэта спрэчнае меркаваньне. А вось што, не паспытаўшы на ўласным вопыце вайсковае школы жыцьця, цяжка зразумець сэнс зьявы, схаванай за абрэвiятурай ДМБ, ці дэмбель, гэтае праўда.

У цывільных сваё разуменьне вайсковае службы. Матуля прычакала сына — цэлага, здаровага i нават пасыцелага, чаго больш жадаць? Сяброўка, якая дарыла табе глыбокiя i часам нават каляровыя лiсты, некалi трошкi наiўна, але й кранальна запрасiла цябе разам пакалядаваць. От жа, нібы гэта так проста ў войску — пайсьцi i пакалядаваць. Брат, што ў войску не служыў і часьцяком забы(i)ваў на лiставаньне, матывуючы адсутнасьцю часу, так і застанецца ў гэтым пытаньнi «цёмным». Хiба што бацька цалкам зразумеў мяне, бо сам мае адпаведны вопыт i яму нiчога ня трэба тлумачыць.

Дэмбель — гэта сьвятое для тых, хто ўжо адслужыў цi яшчэ чакае свайго.

Дэмбель — гэта тое, пра што пачынаеш думаць зь першых хвiлiн вайсковага жыцьця.

Дэмбель — пазыцыя №1 у гіт-парадзе думак маладога салдата пасьля каманды днявальнага «Адбой!». Спачатку салдат падумае пра гэты — недасяжны ці блізкі — дзень, а ўжо потым прыгадае маму з татам, сястру-брата, дзяўчыну, ну i, нарэшце, хатнія стравы.

ДМБ — гэта тое, чаму пераважна прысьвечаны вайсковы фальклёр, што старанна зьбiраецца i вандруе з нататнiка ў нататнiк.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0