Калі працуеш у незалежнай рэгіянальнай газэце, якіх толькі гісторыяў з сучаснага жыцьця ні пачуеш ад людзей. Самых неймаверных, самых жахлівых, самых непраўдападобных. Найбольш мяне ўразіла адна пэнсіянэрка, якая скардзілася на свайго старшыню садаводчага каапэратыву.

Спачатку я слухаў яе аповед няўважліва — думаў, нейкая гісторыя пра бытавую ўзаеманепавагу, антаганістычныя чалавечыя дачыненьні. Але пачуты расказ з кожным словам, з кожнай новай падрабязнасьцю набываў надзвычай актуальны алегарычны зьмест — своеасаблівая прытча пра сучасную Беларусь, як быццам бы з прыпавесьцяў Быкава.

У 2002 г. у садаводчым каапэратыве «Рамонак» абралі новага старшыню Жураўскага. Чалавек выйшаў на пэнсію, і ў яго зьявілася шмат вольнага часу. Людзі аднагалосна прагаласавалі: няхай папрацуе Хведаравіч, калі мае на тое жаданьне. Актыўны і працавіты, спаць у шапку ня будзе. Гэткая была агульная думка дачнікаў. Знайсьці старшыню ня так проста. У аднаго часу няма, у другога — жаданьня, трэці — ня здольны. Праўда, хадзіла пагалоска па лецішчах, што Хведаравіч, калі працаваў на кацельні, налева палівам прыгандлёўваў. Але чаго толькі людзі ні кажуць, дый хто толькі з дзяржаўнай кішэні ні цягаў. Таму тая пагалоска нават і не згадалася падчас агульнага сходу, калі новага старшыню выбіралі.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Алесь Аркуш, Полацак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0