Праект паправак у Крымінальны кодэкс ужо на разглядзе ў парлямэнце. Згодна зь ім, усе дзяржаўныя чыноўнікі — апрача прэзыдэнта, прэм’ер-міністра і ягоных намесьнікаў — будуць карацца «за незабесьпячэньне дасягненьня паказчыкаў, якія прагназаваліся пры аказаньні дзяржаўнай падтрымкі арганізацыям ці прадпрыемствам». Пагражаць ім будзе штраф ці два гады зьняволеньня разам з забаронай на займаньне «пэўных пасад».
Поўны варыянт рубрыкі “Новыя законы” чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
МБ