Чарговы альбом гурту «Краскі» ўражвае невымоўным сумам, які точыцца нават зь вельмі рухавых кампазыцый. Можа быць, гэта стомленасьць Аксаны Кавалеўскай ад сваёй папсовасьці, а можа, і сублімаваная туга па Беларусі. «Краскі», якія пару год таму з гонарам заяўлялі, што яны беларусы, цяпер цалкам выціснутыя ў Расею.
Песьні «Фіялетавага альбому» па сваіх тэкстах дужа простыя: начныя дыскатэкі і каралевы ночы, непадзеленыя між дзяўчатамі хлопчыкі, чужыя абдымкі і горыч расставаньня.
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Сяргей Балахонаў