Складанка айчынных поп-гітоў за мінулы год, якую зь вялікай доляй умоўнасьці можна назваць «Лепшае за год», бо яна ахоплівае збольшага толькі расейскамоўную эстраду. Песьні паліткарэктныя і немудрагелістыя. Дадзенай складанцы мог бы пасаваць назоў «Песьні беларускай правінцыі».

Узьнікае адчуваньне, што нашыя эстраднікі марна намагаюцца «касіць» пад сваіх расейскіх калег. Някляеўскі Лабух акрэсьліў такую зьяву як рэмінісцэнцыя: пачуеш мэлёдыю, потым забудешся на яе, а пасьля яна ўсплывае, як твая. Так, відаць, і здарылася зь песьняй «Я горю» Галіны Шышковай, прызнанай сёлета лепшай беларускай сьпявачкай паводле вэрсіі БТ. Надта ўжо гэты твор нагадвае сваёй мэлёдыяй песьню «Высоко» прадстаўніцы Расеі на «Эўравізіі-2004» Юлі Савічавай.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Адзнака: 3 (з 10).

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0