Сучасьнікі
2004. Таранціна і постфэмінізм
Кінаблазьнюк Таранціна бліскуча рэалізаваў у сваім фільме «Забіць Біла-2» формулу постфэміністычнага трылеру: «І тады яна дала ёй па яйцах!!!» Таранціна змог знайсьці ў жанчыны яйцы! Ягоная галоўная кінадзіва выдрала ў суперніцы апошняе вока і раздушыла яго на падлозе паміж бруднымі пальцамі правай нагі.
Напiсаў 10.07.2004, 19:55.
1990(?). Апушкін і цьвікі
Алесь Апушкін уладкаваўся рэстаўраваць касьцёл у Магілёве. Быў такі рамантычны час, калі ледзь ня ўсе мастакі лічылі сваім абавязкам папрацаваць на аднаўленьні сабораў. Апушкін запомніўся калегам сваёй выхадкаю са скрыняю цьвікоў. «Ён насцаў у скрыню зь цьвікамі, — расказаў мне рэстаўратар. — І не калола яму. А калі мы абурыліся, Алесь запярэчыў: гэта ж яшчэ не касьцёл, гэта ж яшчэ проста будынак…»
Напiсаў 30.07.2004, 16:00.
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"