На Дзень Сьвятога Валянціна ў Менску «Малады фронт» раздаваў стужкі колераў эўрапейскага сьцяга ды паліў бэнгальскія агеньчыкі. Пэрформанс «Сэрца Эўропы» на Кастрычніцкай плошчы быў разагнаны міліцыяй.

Спачатку ўдзень быў традыцыйны абход замежных (эўрапейскіх ды ЗША) пасольстваў зь віншаваньнямі ды прызнаньнямі ў любові да Эўропы. Канфлікт узьнік толькі ў францускім пасольстве, дзе ахова не хацела прапускаць маладафронтаўцаў. Скончылася ўсё ціхамірна: з францускім паслом сустрэліся, і сп.Шмялеўскі нават сам выйшаў правесьці сяброў «МФ». Не прынялі маладафронтаўцаў у польскім пасольстве: туды было немагчыма датэлефанавацца.

На вечаровай акцыі сабралося некалькі дзясяткаў маладых людзей. Адзіным з «дарослых» палітыкаў на плошчы апынуўся Мікола Статкевіч, хоць запрашэньне атрымалі ўсе кандыдаты ў прэзыдэнты. На рукавах і грудзях мільгацелі валошкавыя стужкі з жоўтымі зоркамі, на шыях — шалікі такога ж колеру.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0