Перад Днём Сьвятога Валянціна палітычны сьвет пранікся флюідамі каханьня.

Больш за ўсё «валянцінак» у прэсе атрымала Кандаліза Райс, якая падчас турнэ па Эўропе памірыла Брусэль з Вашыгтонам. Індыкатарам настрояў можна лічыць словы Сымона Тысдала з брытанскай «Гардыян»: «Яна як кіназорка. Яе твар упрыгожвае тысячу газэтных старонак. Кожнае яе слова — навіна. Эўрапейскія лідэры сварацца паміж сабой за права запрасіць яе ў госьці. Канцлер Германіі Шродэр падобны на фана-тынэйджэра, які ўпарта чакае куміра каля дзьвярэй. Эўропа зноў закахалася… А вось і знак вясны: упершыню за 40 гадоў сустрэча NATO адбылася на францускай глебе з удзелам bкte noire — Доналда Рамсфэлда, міністра абароны ЗША».

У той жа «Гардыян» Тымаці Гартан Эш параўноўвае другі прэзыдэнцкі тэрмін Буша з другім тэрмінам Рэйгана. Эўрапейцы спачатку таксама не любілі галівудзкага каўбоя. Аднак не пасьпеў Гарбачоў паціснуць яму руку, як Роналда аднагалосна прызналі доўгачаканым вызваліцелем сьвету ад «імпэрыі зла». На думку Эша, у Буша ёсьць свой Гарбачоў — гэта палестынскі прэм’ер Абас, які пачаў мірны дыялёг з Шаронам. Эўрапейцаў проста замбуе, калі палітыкі пачынаюць паціскаць адзін аднаму рукі.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0