Казулін мяне аднавіў
Павал Севярынец: навучаўся ў БДУ за Казуліным, перасьледаваўся ў той час па палітычных матывах.
Я не магу адназначна нэгатыўна ацэньваць дзейнасьць Казуліна. Некаторых студэнтаў выключалі, у тым ліку і нейкіх маладафронтаўцаў. Самы вядомы прыклад — гэта Аляксей Шыдлоўскі. Але вядома, гэта было праз розныя непалітычныя фармулёўкі, на ўзроўні дэканатаў і г.д. Я сам аднавіўся на навучаньні са згодай Казуліна. Другі раз Казулін распарадзіўся прыняць маю дыплёмную працу, напісаную на тарашкевіцы.
Што датычыць Казуліна як кандыдыта, дык «Малады фронт» ужо вызначыўся з сваімі прыярытэтамі. Сп. Казулін пакуль не ўваходзіць у гэты пералік.
Казулін нас сцэмэнтуе
Сяргей Марцалеў — адлічаны з факультэту міжнародных адносін ў 1997 г.
Мяркую, рэктар нікога асабіста не адлічвае. У мяне больш прэтэнзій да майго дэкана сп.Шарапы, як той сябе павёў у той сытуацыі. Хоць я здаў сэсію, мяне адлічылі фармальна за няздачу заліку па мэдычнай падрыхтоўцы, сабраўшы камісію з чатырох кандыдатаў і двух дактароў навук.
Што да Казуліна як кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі, у якасьці палітыка ён досыць пэрспэктыўная фігура і можа стаць цэмэнтуючым зьвяном, якога не ставала.
Казулін сапраўды ў пэўнай ступені нясе адказнасьць за палітыку, што праводзілася ва ўнівэрсытэце. Але ён як чыноўнік мусіў ажыцьцяўляць лінію дзяржавы. Ён жа мог паводзіць сябе і больш жорстка.
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Апытваў Сяргей Богдан