«Апантанасьць» Пола Макгуігана — вольны паўтор францускай «Кватэры» з Вэнсанам Касэлем і Монікай Бэлючы.
Пракатчыкі назвалі карціну «Апантанасьцю», хоць у арыгінале яна гучыць даволі сьціпла: «Wicker Park» («Плецены парк») — месца ў горадзе, дзе сустракаюцца закаханыя.
Пасьпяховы рэкляміст Мэцью (Джош Гартнэт) у чыкаскім рэстаране «Бэлючы» чуе ў тэлефоннай кабіне голас былой каханкі (Даяна Кругер). Невядомая ўцякае, але ў Мэцью застаюцца рэчавыя доказы яе існаваньня. Хоць у рэкляміста ёсьць нявеста й квіток на самалёт у Пэкін, Мэцью застаецца ў Чыкага і апантана шукае загубленае каханьне.
Адметнасьць сюжэту — у паралельных падзеях (сучаснасьць зь нечаканымі знакамі — і ўспаміны) і фатальных супадзеньнях — карціну пазначылі яшчэ й як трылер. Калісьці ў фільме Хічкока «Галавакрут» трымценьне й шок выклікалі спробы героя вярнуць загіблую каханку, вычытаць яе прыкметы ў рэальнасьці — і пераўтварыць твар іншай жанчыны ў памерлую маску.
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
«Апантанасьць» («Wicker Park»)
ЗША, 2004, каляровы, 114 хв.
Жанр: Мэлядрама-загадка
Адзнака: 5 (з 10)
Андрэй Расінскі