Менавіта такая думка ўзьнікла, калі знайшоўся той чалавек, якому лёс наканаваў паказаць, што за ПОП-прадукт вырабляюць у нашай краіне. Прадстаўляць нашу дзяржаву на Эўрабачаньні-2005. Гэтай ахвярай, зноў прабачце, пераможцай стала Анжаліка Агурбаш, у мінулым вядомая як Ліка Ялінская.
Разгледзім нашы рэальныя шанцы.
Самы рэальны варыянт — гэта грошы мужа Анжалікі, за якія можна купіць ня толькі Эўрабачаньне!
Варыянт два: нікуды ня ехаць.
Паводле трэцяга варыянту мы пераможам, калі ад Расеі паедзе Пугачова, а ад Украіны — Сярдзючка.
Варыянт чатыры: адправіць Славу Кораня ў Кіеў з навуковай працай «Рок-музыка ў нашай жыцьцядзейнасьці. Дрэннае ўзьдзеяньне папсы і поп-музыкі на чалавечы арганізм».
А калі сур’ёзна, дык трэба ўжо задумацца: можа, лепш спыніцца, пакуль ня позна?
Алег Заяц, Менск