Эўрапарлямэнт абвясьціў Вільню сталіцай эўрапейскай культуры 2009 году.
Сталіца эўрапейскай культуры — ганаровы тытул, які вандруе па Эўропе. Эўрапарлямэнт падтрымаў кандыдатуру Вільні. Зараз яна мае быць зацьверджана яшчэ на сустрэчы міністраў культуры краін ЭЗ. Ад 2007 г. вырашана званьне сталіцы эўракультуры надаваць двум гарадам (зь ліку краінаў — старых сяброў ЭЗ і новых). І ганаровае званьне, і выдзеленыя сродкі Вільні давядзецца дзяліць з аўстрыйскім Лінцам.