Забойства 1953 году ў Гарадоцкім раёне на Віцебшчыне — самае старое з раскрытых аддзелам па раскрыцьці злачынстваў мінулых гадоў упраўленьня крымінальнага вышуку галоўнага ўпраўленьня крымінальнай міліцыі МУС.

Пра гэта расказаў намесьнік начальніка ўпраўленьня Герман Дзёмкін. Што праўда, забойцу пэнсіянэркі Фірсавай закон пакараць ня здолеў: народжаны ў 1909 годзе, да раскрыцьця злачынства ён не дажыў…

436 тысяч нераскрытых крымінальных злачынстваў — такую статыстыку мае на сёньня беларускі МУС. Штогод колькасьць нераскрытых злачынстваў узрастае амаль на 30 тысяч, за два гады існаваньня ўпраўленьне раскрыла толькі шэсьць тысяч (2753 злачынствы ў 2003 г. і 3302 злачынствы ў 2004 г.). За 2004 год раскрытыя 50 забойстваў, 61 наўмыснае нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, 19 згвалтаваньняў, 89 разбойных нападаў, 156 рабункаў, 2424 крадзяжы і г.д.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0