1994. Арлоў і формула

Скажы, з кім п’еш, і я скажу, хто ты. У Гур’я Арлова, камэрцыйнага дырэктара маскоўскага выдавецтва «Радуга», формула вызначэньня людзей была падобная, але грунтавалася выключна на асабістым вопыце. «Я — чалавек гарэлачны. Я — расеец, і, як кожны сапраўдны расеец, люблю водаўку. А ты які напой любіш?» «Гарэлку!» — сказаць расейцу, што не люблю гарэлкі, я ня змог. Ну-у-у, я яе люблю, паважаю і не ўжываю, апошнім часам. Толькі пра гэта я ня стаў казаць Гур’ю Арлову. Гур’я ўсьцешыў мой ілжывы адказ. «Вінныя, піўныя, джынавыя людзі — таксама людзі, але я паважаю гарэлачных. Я сам чалавек гарэлачны і люблю да сябе падобных. А больш за ўсё я не паважаю цьвярэзьнікаў. Я іх проста ненавіджу…» Гуры піў астуджаную ў маразілцы «водаўку», заядаў чырвонай ікрой з блінамі і кляў цьвярэзьнікаў. Я піў чыстую ваду, слухаў Гур’я і прымерваў ягоную тэорыю на прысутных… Вось чалавек кававы, а той — кісельны, гэты — гарбатны, тая — малочная, побач — вяршковая…

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0