Раскатурхайце мяне ўначы і спытайце: якая кнопка ў ліфце існуе для блякаваньня дзьвярэй? Адказ: «рэвэрс».

Колькі на Беларусі месцаў гнездаваньня чорнай чаплі? Адказ: два. І нарэшце: што трэба рабіць, калі вы трапілі ў сэксуальнае рабства? Адказ: тэлефанаваць на нумар даверу. Калі б Аўраам Лінкальн змагаўся з рабаўладальніцтвам у духу дэкрэту нумар тры, ён бы абвясьціў аб перарэгістрацыі нявольнічых рынкаў. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

«Афрыка, каляніяльная Афрыка. Краіна рабаўладальнікаў і рабоў», — сказаў пэрсанаж Жуля Вэрна 15-гадовы капітан Дык Сэнд, убачыўшы муху цэцэ. Тое самае, але ў дачыненьні да Беларусі, падмывае ляпнуць, прычытаўшы апошні ардананс Гаранта.

Адразу вакол пачынаюць мроіцца караваны нявольнікаў, Бандароўны, што бягуць ад масы-боса па лёдзе Бугу на нерабаўладальніцкую тэрыторыю РБ, аб’явы на прыпынку «Аддам двух самцоў у добрыя рукі». Аднак відавочна, што паміж Анголай часоў каляніяльных падзелаў і Беларусьсю эпохі разьвітай вэртыкалі назіраецца вялікая розьніца.

Сучасным «гандлярам «жывым дрэвам» ужо не патрэбна такая складаная інфраструктура, якую вымагаў іх брудны бізнэс у ХІХ ст. Ня трэба будаваць факторыі, засылаць экспэдыцыі ўглыб эўраазіяцкага кантынэнту ў пошуках сырцу, спойваць старшыню райвыканкаму, як таго ангольскага князька, дзеля дазволу экспартаваць тавар без абкладаньня стаўкай ПДВ. Дастаткова даць абвестку ў «Из рук в руки» аб вакансіі мадэльеркі на Захадзе, і матылькі літаральна табунамі прыляцяць на фатальны агеньчык.

Тут назіраецца парадокс. Я жыву на першым паверсе, далей кальцавой не гуляю, з прычыны марфалягічных даных мадэль зь мяне — як самі ведаеце з каго лідэр нацыі. Аднак дзякуючы шалёнаму націску прапаганды ў рэклямных паўзах я паступова ўнік ва ўсе тонкасьці тэхнікі эксплюатацыі ліфта, праблем жывёльнага сьвету і небясьпечных аспэктаў джобу за мяжой.

Раскатурхайце мяне ўначы і спытайце: якая кнопка ў ліфце існуе для блякаваньня дзьвярэй? Адказ: «рэвэрс». Колькі на Беларусі месцаў гнездаваньня чорнай чаплі? Адказ: два. І нарэшце: што трэба рабіць, калі вы трапілі ў сэксуальнае рабства? Адказ: тэлефанаваць на нумар даверу.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0