Клёнікі і Караткевіч

Было гэта ў тыя незабыўныя гады, калі мы маглі два дні ня есьці і тры ночы ня спаць ды, седзячы дзе-небудзь, плявузгаць бясконца, пачынаючы ад свабоды слова і канчаючы жаночымі ножкамі.

Я праходзіў практыку ў нашым райцэнтры, і падумаў завітаць да мяне ў госьці мой сябар, акцёр Алесь Л. Пазнаёміў нас гады два таму наш студэнт — ён любіў круціцца ля каго-небудзь знакамітага, назваў: «Алесь — актор Акадэмічнага тэатру!» Мне дык ён адразу ня глянуўся: вастраносы, як птушачка, невысочанькі і нейкі нэрвовы — яму нібы мякіны за сьпіну насыпалі. Ну, была беседа пра дзяржаву, пра мову, а затым нехта сказаў: «Алесь, пачытай…»

І тут ён расправіў плечы, бы хацеў каму ў вуха ўвінціць, агледзеў усіх і… «Заяц варыць піва». І… паляцела-пацякло роднае слова, мусіць, з гадзіну чытаў Купалу і Караткевіча. З апошнім ён быў знаёмы, сталаваўся ў яго, як вучыўся ў Менску. Шмат пра яго расказваў, і мне было дзіўна, што ён называе Караткевіча проста Валодзя.

А тады нечакана замаўчаў, глянуў у мой бок і рэзка запытаўся: «А ты чаго маўчыш усё — ты з КДБ?» Я як сядзеў з адкрытым ротам, дык і не адразу яго закрыў, і прыдумаў толькі сказаць: «Не… я зь Сянна…» Усе зарагаталі.

Потым пілі віно, Алесь навучыў нас пець «Ой, косю мой косю…», «Ад панядзелка да панядзелка». Мы зь ім сышліся, і пачаліся мае ўрокі пра Беларусь і пра тое, што я беларус. Жыў ён адзін — узяў мяне да сябе. Як многія халасьцякі, добра гатаваў, і жыў я прыпяваючы.

Аднаго разу яны зь сябрам захацелі ў нашым інстытуце зрабіць вечар, прысьвечаны Караткевічу. Мне даручылі даслаць яму запрашальную тэлеграму (адказ берагу да гэтых гадоў). Людзей прыйшло да жаху мала. Алесь зь сябрам пасьля пабіліся, і ён амаль са сьлязьмі крычаў: «Дзякуй Богу, што Валодзя не прыехаў… Што я бачыў у залі — цябе і пятнаццаць кіргізаў. Божа, ратуй Беларусь!..»

Ну дык вось, прыехаў ён да мяне. Да аўтобуса я спазьніўся, пабег глядзець, дзе ж ён дзеўся. Бачу — стаіць на плошчы і ня ведае, куды ісьці. Пабачыў мяне — і: «Ой, братка, нейкія дзеўкі мне галаву задурылі, і я зь імі ўсё шампанскае выпіў, што табе вёз». Я зарагатаў: «Кінь, галоўнае — сам даехаў, гэтага дабра знойдзем». Падумаўшы, дзе будзем сьвяткаваць сустрэчу, рашылі ў лесе: а што — лета і ніхто замінаць ня будзе. Набраўшы ўсяго для баляваньня, прыйшлі ў лес. Ужо быў прыцемак, і вялізныя дрэвы стаялі як помнікі на мэмарыяле тутэйшых лесуноў.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0