У лютым у Маскве ладзіўся традыцыйны супэртурнір для гросмайстраў, майстроў і ўсіх ахвотных з тоўстым гаманцом.

Унёсак у 300 даляраў ЗША зазвычай не адпужвае амбітных: галоўнае спаборніцтва (турнір «А») прыцягнула сотню асаў ад шахмат. Арганізатары, сярод якіх былі заўважаны і расейская авіякампанія, і маскоўскі ўрад, заснавалі важкія прызы: за першае месца ў клясе «А», напрыклад, дэкляравалі выплаціць 30 тысяч даляраў. Ад Беларусі бралі ўдзел гросмайстры Аляксей Фёдараў і Сяргей Азараў, аднак яны забавіліся на старце, прайграўшы пару партый, у «швайцарцы» цяжка выбіцца ў лідэры, пагатоў і дыстанцыя была кароткай (дзевяць тураў). Беларусы ня здолелі паўтарыць нават свае леташнія дасягненьні і засталіся кожны з 4,5 бала, то бок у сярэдзіне табліцы. А ў 2003 г. магілёвец Аляксей Фёдараў падзяліў у «Аэрафлёт-оўпэн» другое-трэцяе месцы зь іншым Аляксеем, Аляксандравым…

Рэй у турніры «A» доўга вялі расейцы ды ўкраінцы, першае ж месца з 6,5 бала даволі нечакана — па дадатковых паказьніках — заняў ізраільцянін-імігрант. Але не Барыс Гельфанд, а экс-азэрбайджанец Эміль Сутоўскі, які апошнім часам апярэджвае нашага былога суайчыньніка ў «зямлі абяцанай», прынамсі, паводле рэйтынгу. Цікава, што 27-гадовы Сутоўскі валодае васьмю мовамі і няблага сьпявае. Апошняе ня рэдкасьць у асяродзьдзі шахматыстаў: сёмы чэмпіён сьвету Васіль Смыслоў у свой час вагаўся, распачынаць яму кар’еру сьпевака ці заглыбіцца ў шахматы.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

ВР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0