«Дом лятаючых кінжалаў» («Shi mian mai fu»)

IX стагодзьдзе, заняпад дынастыі Тан, паўстанцы з «Дому лятаючых кінжалаў» уяўляюць пагрозу для ўраду. Ваяр і паліцыянт Цзінь (Такешы Канэшыра) вызваляе з турмы сьляпую дзяўчыну (Чжан Зійі), дачку кіраўніка паўстанцаў, дапамагаючы ёй уцячы. У ваяра заданьне — пранікнуць у штаб змоўнікаў. Але між бунтарнай дзяўчынай і Цзінем успыхвае каханьне.

Рэжысэр Чжан Імоў абапіраецца на стылістыку папярэдняга шэдэўру — «Герой», а баі — вынаходка ганконскага кіно — набываюць на кітайскіх студыях эпічную веліч і раскошу адмысловых эфэктаў.

У «Доме лятаючых кінжалаў» фантазійныя мэдытатыўныя палёты ваяроў усё болей дасканалыя, колеры — больш шыкоўныя, але галоўны канфлікт ледзьве ня зводзіцца да мыльнай опэры.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Кітай, 2004, каляровы, 119 хв.

Жанр: усходні баявік, мэлядрама

Адзнака: 7 (з 10)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0