У гарвыканкаме адкрылася выстава макетаў помніка Ўсяславу Чарадзею.

На абвешчаны ў лютым конкурс адгукнулася багата скульптараў зь Менску, Віцебску, Наваполацку. Чальцы аргкамітэту запрасілі палачан аддаць свой голас за найлепшы праект. Правядзеньне апытаньня адбываецца з дапамогай анкет, у якіх пазначаны нумары ўсіх скульптур. Запоўненыя анкеты трэба апускаць у адмысловую скрыню. Аргкамітэт мяркуе зьвярнуцца і да экспэртаў з Саюзу мастакаў, якія павінны ацаніць праекты з прафэсійнага гледзішча. Затым аргкамітэт зробіць выбар і назаве праект-пераможцу. Затым пачнецца збор грошай на ўсталяваньне бронзавага Ўсяслава. Вопыт такіх акцый у полацкіх уладаў ужо ёсьць — пераважна за грошы мясцовых прадпрыемстваў і бізнэс-структур летась была адноўлена полацкая Сьвята-Пакроўская царква. Дасьведчаныя людзі кажуць, што фаварытам конкурсу зьяўляецца праца Алеся Шатэрніка (скульптар меў добрых кансультатаў — гісторыка і археоляга Сяргея Тарасава і пісьменьніка Ўладзімера Арлова). Шатэрнік выканаў свой макет помніка — князь на кані — яшчэ летась (яго выява была надрукавана ў «НН» №5).

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Полацак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0