Карона Вітаўта Вялікага: раманы, аповесьці, апавяданьні

/ Уклад. У.Сіўчыкава, А.Сіўчыкавай. — Менск: Мастацкая літаратура, 2004. — 510 с.

575 гадоў таму была сарваная каранацыя вялікага князя Вітаўта. На дзяржаўнай мяжы асьвечаную папам рымскім карону ў Вітаўтавых паслоў гвалтам адабралі паслугачы Ягайлы, а надалей гэтую пасечаную мячом карону выкарыстоўвалі кракаўскія біскупы.

Гісторыя пакладзена ў аснову дэтэктыўна-прыгодніцкай аповесьці Міраслава Адамчыка і Максіма Клімковіча «Каханка д’ябла, або Карона Вітаўта Вялікага». Частка назвы аповесьці сталася найменьнем і для велічэзнага (60 аўтарскіх аркушаў!) тому.

Уладзімер Караткевіч колісь заклікаў калег-літаратараў ствараць дэтэктывы і тэксты ў іншых чытэльных жанрах, каб пашырыць кола беларускіх чытачоў. Пры канцы 1980-х сябры літаратурна-грамадзкага аб’яднаньня «Тутэйшыя» адгукнуліся на гэты заклік — Міраслаў Адамчык, Адам Глёбус, Максім Клімковіч, Людміла Рублеўская ды інш. падтрымліваюць гісторыка-рамантычную Караткевічаву традыцыю і задаюць адпаведную танальнасьць зборніка.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0