Рада Літоўскага нацыянальнага тэлебачаньня і радыё (ЛНТР) адзінагалосна пагадзілася з прапановай зачыніць адзіную расейскамоўную тэлеперадачу. Прычына – надзвычай нізкі рэйтынг.

Адзінай на літоўскім тэлебачаньні перадачай па-расейску быў штодзённы дзесяціхвілінны выпуск навінаў. Нагодай для адмовы ад трансьляцыі адзінай расейскамоўнай перадачы стаў яе нізкі рэйтынг – каля 1%. Літоўская статыстыка сьведчыць, што этнічныя расейцы складаюць 6% ад агульнай колькасьці насельніцтва краіны.

У Раду ЛНТР уваходзяць прадстаўнікі парлямэнту, прэзыдэнта і ўраду, недзяржаўных і творчых арганізацыяў. Нагадаем, што ў сакавіку 2006 г. Камісія па радыё і тэлебачаньні Літвы забараніла трансьляцыю па кабэльных сетках праграмаў Беларускага тэлебачаньня. Тую забарону літоўскі бок патлумачыў распаўсюдам беларускім тэлебачаньнем вялікай колькасьці дэзінфармацыі ў дачыненьні да Літвы.

СП, паводле www.newsru.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0