Для адных нябожчык Вайтыла — «кароль, якога займела Польшча» («Газэта Выборча»), «першы сусьветны лідэр» («Гардыян»), «сапраўдны гігант» («Фігаро»). Для левых жа ён — «кансэрватыўны рэвалюцыянэр» («Лібэрасьён»), «містык і марыянэтка ЦРУ» («Юнге Вэльт»), «геніяльны пэрформэр» («Тагесцайтунг»). Левую прэсу аглядае Лёлік Ушкін.

Француская левалібэральная «Лібэрасьён» піша, што вынікі дзейнасьці пантыфіка вельмі супярэчлівыя. Прызнаючы яго заслугі ў барацьбе з камунізмам, у дыялёгу з жыдамі, газэта піша, што пантыфік ад пачатку заставаўся ультрарэакцыйным каталіком. «У вобласьці маралі сэксу або сям’і польскі папа был ультракансэрватарам, што адпавядае поглядам касьцёлу ў ягонай роднай краіне. Жорсткая пазыцыя адносна кантрацэпцыйных сродкаў і прэзэрватываў, нават калі вялося пра барацьбу з СНІДам, яго рэгулярныя выпады на адрас гомасэксуалістаў паставілі царкву на мяжу процістаяньня з каштоўнасьцямі, якія даўно дамінуюць у заходнім грамадзтве. Папа неаднаразова асуджаў практыку абортаў і эўтаназіі — «сапраўднага забойства людзей».

Нямецкая «Тагесцайтунг» лічыць, што сьмерць Яна Паўла ІІ была «падрыхтаваным пэрформансам». Аўтарка Ізольда Шрым ставіць пытаньне: «Чаму столькі людзей, нават некаталікоў, раптам зацікавіліся станам здароўя пантыфіка? Чаму раней у падобных сытуацыях Ватыкан адмаўляўся даваць нейкую інфармацыю?»

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0