«Contraбанда». Група «Žygimont Vaza». (p) «Žygimont Vaza», 2004

Калі паспрабаваць згадаць, ці былі ў гісторыі айчыннага гуказапісу выданьні музыкі, напісанай для кіно, на памяць прыходзіць толькі саўндтрэк да фільму «Blasted», створаны ў пачатку 1990-х на студыі «Фобас» М.Грабёнкіным. Музыку да няпоўнамэтражнай мастацкай стужкі напісаў тады гітарыст «Песьняроў» Алекс Растопчын, у запісе ўдзельнічалі іншыя музыкі калектыву — Валеры Дайнэка, Уладзімер Бяляеў. Бадай і ўсё, што калісьці хоць нейкім чынам тыражавалася ў Беларусі ў жанры кінамузыкі.

Што самае цікавае — музыка «Жыгімонтаў» па часе напісаньня амаль супадае з музыкай Растопчына. Прыдумана яна была ў 1989—1991 г., калі лідэр групы Скрыпа цярпеў часовыя «тяготы и лишения» ў шэрагах Чырвонай Арміі. Тады ўжо салдацікі маглі глядзець сякую-такую галівудзкую прадукцыю, і Скрыпа, адклаўшы ўбок каравульны статут, мог па начах цягам некалькіх гадзін адчуць сябе якім-небудзь Эніё Марыконэ ў пагонах. Прайшлі гады, і таемна вынесенае з вайсковае часьці ўвасобілася ў запісе. Праўда, фільму дагэтуль няма, у адрозьненьне ад музыкі.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0