Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. Канец XVIII — пачатак ХХ ст.

/ Уклад. і нав. рэд. д.гіст.н. А.Смалянчук. — Вільня: Gudas, 2005. — 280 с. 500 ас.

Зборнік — адна зь першых гістарыяграфічных спробаў асьвятленьня дзейнасьці масонаў як у Беларусі, так і на Гарадзеншчыне. Сярод аўтараў як беларускія навукоўцы — Вячаслаў Швед, Алесь Смалянчук, Марына Сакалова, Сяргей Рыбчонак, такі і іх польскія калегі — Тадэвуш Цагельскі, Станіслаў Малахоўскі-Лэмпіцкі.

У кнізе ідзецца пра малавядомыя старонкі масонскіх лёжаў у Беларусі, разьвіцьцё руху «вольных муляраў» у Горадні, Менску, адраджэньне масонскага руху ў пачатку ХХ ст. Аўтары выданьня даказваюць, што масонства ў розныя пэрыяды беларускай гісторыі было значным фактарам грамадзка-палітычнага і культурнага жыцьця.

Антон Лабовіч, Горадня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0