«Няма лепшай рэклямы для краіны»

Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» рыхтуе IV Зьезд беларусаў сьвету. Тэму форуму, што пройдзе ў Менску 16—17 ліпеня, акрэсьлілі як «Беларусь для дыяспары — дыяспара для Беларусі. Шляхі да кансалідацыі й разьвіцьця нацыі». У аргкамітэт зьезду ўвайшлі як жыхары Беларусі, так і прадстаўнікі дыяспары. На пытаньні «НН» адказвае сустаршыня аргкамітэту доктар Янка Запруднік (ЗША).

«НН»: Чаго чакае ад зьезду беларуская эміграцыя?

Янка Запруднік: Пабыць на Бацькаўшчыне — тыя, хто прыедзе. А тыя, хто ня здолее прыехаць, — пачуць пра Бацькаўшчыну і зьезд. Зьезд беларусаў сьвету — рытуал, які мае і вялікае сымбалічнае значэньне, і практычнае. Людзі заўжды цікавяцца краем, дзе нарадзіліся. Зьезд, які адбываецца раз на чатыры гады, — гэта своеасаблівы баромэтар, які дазваляе ўбачыць, у які бок мы ідзём, куды рухаецца Беларусь.

«НН»: Якія праблемы будуць уздымаць на зьезьдзе прадстаўнікі амэрыканскай эміграцыі?

ЯЗ: Бягучага дня. Тыя, якімі жыве і Беларусь, і сьвет. Беларуская праблема, як я чуў, стаіць на парадку дня ў ААН: там будуць абмяркоўваць правы чалавека ў Беларусі, працэс дэмакратызацыі. Прадстаўніца нямецкага бундэстагу Ута Цапф таксама заявіла нядаўна, што Эўропа павінна працягваць дыялёг зь Беларусьсю. Таму я лічу, што зьезд — гэта яшчэ адна магчымасьць дыялёгу паміж дыяспарай і Бацькаўшчынай.

«НН»: Пры якіх умовах — як з боку самой эміграцыі, так і з боку Радзімы — эміграцыя магла б аказваць большы ўплыў на падзеі ўнутры Беларусі?

ЯЗ: Цяжка рабіць нейкі ўплыў, бо ў гэтым не зацікаўленыя беларускія ўлады. Адзінае, што мы можам, — інфармаваць суайчыньнікаў, спрыяць прыезду сюды сваякоў, каб яны ўсё ўбачылі на свае вочы. Вось нядаўна мы паспрыялі, каб адна маладая асоба — яна цяпер настаўніца — прыехала ў Амэрыку, пажыла тут, павучылася.

Баржджэй мы можам уплываць на сваіх заканадаўцаў і органы выканаўчай улады, інфармуючы іх пра Беларусь і фармуючы іх стаўленьне.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0