7 красавіка ў шахклюбе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту (БНТУ) не адзін наведнік спатыкнуўся аб чароды ўмела спакаваных торбаў. На апошні тур чэмпіянату краіны сярод ВНУ студэнты, магістранты й асьпіранты, што мусілі ехаць дахаты, як заведзена, прыхапілі свае транты.

У сёлетнім першынстве згуляла рэкордная колькасьць каманд (19), якія прадстаўлялі ўсе абласныя цэнтры, акрамя Віцебску. Затое сваю каманду — зь міжнародным майстрам Віталем Цецеравым на чале — выставіў Полацкі ўнівэрсытэт. Летась на ўнівэрсіядзе дружныя палачане заваявалі «золата», сёлета — «серабро». Дык і склад турніру стаў мацнейшым; так, за ўнівэрсытэт фізкультуры выступілі Сяргей Азараў і Андрэй Жыгалка, за БНТУ — Мікіта Маёраў. У берасьцейцаў на першай дошцы красавалася чэмпіёнка краіны Ганна Шарэвіч, на чые худзенькія плечы выпаў і капітанскі цяжар. Паводле агульнага правіла, студэнткі гулялі на апошняй дошцы.

Лёс першых месцаў вырашыўся ў драматычнай партыі паміж лідэрам зборнай БДЭУ Міхаілам Гінзбургам і Сяргеем Азаравым з унівэрсытэту фізвыхаваньня. Гэтых сябрукоў-«вясьнянкаўцаў» абкружыла шчыльная сьцяна разявакаў. Хтосьці зь няўдалых гледачоў зьбіраўся ўжо бегчы па драбiны, калі Азараў здаўся — упершыню ў турніры. М.Гінзбург, не прайграўшы ні разу, узяў першае месца на першай дошцы, а каманда БДУФК адкацілася на трэцяе месца. Выйгралі першынство гаспадары пляцоўкі — зборная БНТУ, якую трэніруе Віталь Карніловіч.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0