6 траўня канцэртам «Крамбамбулі» пачынаецца новая акцыя беларускіх музыкаў. Штопятніцы ў сталічнай інтэрнэт-кавярні «Саюз-он-лайн» (вул.Чырвонаармейская, 3, Дом афіцэраў) плянуецца праводзіць эксклюзіўныя канцэрты айчынных рок-гуртоў.

Ініцыятарам акцыі стаў Піт Паўлаў: «Кіраўніцтва інтэрнэт-клюбу — мае даўнія знаёмыя, яны зьвярнуліся да мяне з прапановай зладзіць якую-небудзь акцыю, што прыцягнула б увагу да іх. Як па мне, дык найлепшая акцыя — гэта рок-канцэрт». На думку Піта, «Саюз-он-лайн» можа стаць новым пунктам жывога гуку. Музыка кажа, што інтэрнэт-клюб цалкам прыдатны для правядзеньня канцэртаў, адзінае — кампутары стаяць, так што «каўбасіцца па-вар’яцку» нельга будзе. «Але піва папіць ды пахадзіць — калі ласка!» Клюб можа зьмясьціць да 200 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0