У межах фіналу конкурсу імя Ўладзімера Караткевіча праводзіцца сэрыя творчых сустрэч-«спарынгаў» зь беларускімі аўтарамі й прэзэнтацый іх кніг

7 траўня, субота, — сустрэча з Валянцінам Акудовічам і Пятром Васючэнкам ды прэзэнтацыя кніг П. Васючэнкі «Адлюстраваньні першатвору» і В.Акудовіча «Разбурыць Парыж».

Адбудзецца ў літаратурным музэі Янкі Купалы. Пачатак у 16.00.

8 траўня, нядзеля, — сустрэча з Аленай Бравай і Югасяй Калядой ды прэзэнтацыя кніг А.Бравы «Камэнданцкі час для ластавак» і Ю.Каляды «Галоўная памылка Афанасія».

Месца правядзеньня: заля бібліятэкі імя А.Пушкіна (вул.Гікалы, 19). Пачатак у 16.00.

9 траўня, панядзелак, — літаратурная акцыя «Неба над Бэрлінам» з удзелам Уладзімера Арлова, Аляксандра Ірванца (Украіна) і Андрэя Хадановіча.

Месца правядзеньня: сядзіба БНФ (вул. Варвашэні, 8). Пачатак у 16.00.

10 траўня, аўторак, — сустрэча з Вальжынай Морт і Альгердам Бахарэвічам ды прэзэнтацыя кнігі В.Морт «Я тоненькая, як твае вейкі».

Месца правядзеньня: літаратурны музэй М. Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а). Пачатак у 16.00.

Выніковая гала-вечарына пераможцаў літаратурнага конкурсу імя Ў.Караткевіча, а таксама пэрформанс Алеся Пушкіна. У межах вечарыны — прэзэнтацыя кнігі пераможцаў конкурсу імя Ф. Пэтраркі «Формула каханьня».

Месца правядзеньня: літаратурны музэй М. Багдановіча. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Пераможцы конкурсу імя Ўладзімера Караткевіча:

Павал Анціпаў, Алеся Башарымава, Аліса Бізяева, Баба Броня, Вікторыя Герасімчук, Вікторыя Дубаневіч, Алесь Жураўскі, Андрэй Карэлін, Антаніна Курдзя, Тамаш Лярмат, Яўгенія Манцэвіч, Соф’я Марозава, Марыя Мартысевіч, Тацяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі, Яўген Пыльчанка, Тацяна Пузенка, Алена Пятровіч, Алёна Рыбік, Алесь Сушчэўскі, Павал Сьвярдлоў, Сяргей Трафілаў, Ціхан Чарнякевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0