«Савецкія войскі ўратавалі нас ад вынішчэньня, але прынесьлі нам несвабоду», — такая ацэнка 1945 году здаецца справядлівай Войцеху Ярузэльскаму. «Савецкая армія вызваліла Эстонію ад нацысцкай акупацыі, але пачалася новая акупацыя, наступствы якой — трагічныя для эстонскага народу», — кажа іншы вэтэран, прэзыдэнт Эстоніі Арнольд Руйтэль. 60-годзьдзе Перамогі — нагода для ўзіраньня ў гісторыю. Народы Цэнтральнай Эўропы выкарыстоўваюць яе, каб нагадаць: яны былі разьменнымі манэтамі ў гульні магутных суседзяў. Але гэта не павінна больш паўтарыцца. Акупацыі, войны, няволя — ніколі болей. І яны дабіліся ад ЗША і Эўропы павагі да свайго бачаньня гісторыі.

Пуцін і Лукашэнка выкарыстоўваюць юбілей у прыватных палітычных мэтах. Адзін — для апраўданьня імпэрскіх прэтэнзій. Другі — каб узмацніць дыктатуру. А людзі ж не за дыктатуру ваявалі. Спэкулюючы Перамогай, палітыканы крадуць яе сэнс. Беларусь была кінутая Сталіным у пашчу нацыстам. У Расеі жыцьцё салдата не каштавала нічога. Той, хто хавае гэтую нязручную гістарычную праўду, нічога не навучыўся і нічога ня памятае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0