«У тэатры оперы i балета Беларусi ўсё павiнна быць зроблена лепш, чым у еўрапейскiх тэатрах»

Прэм’ер‑мiнiстр Сяргей Сiдорскi правёў нараду па рэканструкцыi будынку Оперы. Ён даручыў скараціць тэрмiны рэканструкцыi.

Да 1 верасня гэтага года iнстытут «Белдзяржпраект» павiнен падрыхтаваць дызайн‑праект усяго аб’екта. У прыватнасцi, зона для гледачоў комплексу прадугледжвае роспiс столi ў зале, заслоны. Для глядзельнай залы опернага тэатра плануецца распрацаваць эксклюзiўныя крэслы. «У тэатры оперы i балета Беларусi ўсё павiнна быць зроблена лепш, чым у еўрапейскiх тэатрах. Арганiзуйце камандзiроўкi ў Гранд‑апера i ў Ла Скала, паглядзiце, як зроблена там», — сказаў прэм’ер‑мiнiстр. Адначасова Сяргей Сiдорскi даручыў павялiчыць колькасць працуючых на аб’екце да 500—600 чалавек i зрабiць больш таннымi частку работ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?