Грамадства
| 0 каментароў БЕЛТА | 11:34, 10 сакавiка 2010

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі,

у адпаведнасці з якім 11 чалавек удастоены медаля «За працоўныя заслугі» і 5 чалавек — медаля Францыска Скарыны.

У ліку ўзнагароджаных медалём «За працоўныя заслугі» — электразваршчык ручной зваркі Мінскага вытворчага ўчастка нумар 1 ЗАТ «Белспецэнерга» Сяргей Пятроўскі, медалём Францыска Скарыны — артыст цырка вышэйшай катэгорыі Беларускага дзяржаўнага цырка Сяргей Бандарчук, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» і рэдакцыйна‑выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва» Мікалай Мятліцкі.

© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву"