Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў
Вельмі просім чытачоў, якія чытаюць «НН» толькі ў інтэрнэце, дасылаць прыватныя ахвяраванні з разьліку хоць бы 8000 на месяц з пазнакай: «за Інтэрнэт».
У падзяку кожнаму з ахвярадаўцаў мы можам прапанаваць доступ да pdf-вэрсіі газеты на тэрмін ад паўгоду і болей (залежна ад памеру ахвяравання). У pdf-архіве знаходзяцца нумары з 2003 году.
У графе для пісьмовых паведамленняў неабходна разборліва пазначыць электронны адрас для кантактаў.
З пытаннямі звяртайцеся на web@nn.by.
* * *
На які рахунак пералічаць грошы?
Ахвяраванне можна перавесці ў любым аддзяленні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказванні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай праз «Беларусбанк» працэнту не бяруць.
На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».
У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.
У графе «Найменаванне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».
У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».
Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).
* * *
Калі хто хоча атрымліваць папяровую газэту штотыдзень, дасылайце адрасы і грашовыя пераказы.
Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.
Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: dastauka@tut.by, dastauka@nn.by, паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.
У бланку банкаўскага паведамлення ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.
Падпіска на тры месяцы каштуе 18 000 рублёў, на шэсць месяцаў — 36 000 рублёў.
* * *
Правілы падачы адрасоў
- Абавязкова падавайце індэкс, бо зь індэксам газэта дойдзе хутчэй.
- Калі вы жывяце ў вёсцы ці ў мястэчку, пазначайце раён і вобласць.
- Не абавязкова дасылаць квіток аб пераказе грошай
- Разборліва падавайце свае зьвесткі.
- Атрымліваць газету можна зь любога нумару, толькі паведаміце ў Рэдакцыю свой адрас.
* * *
Ці трэба паўторна дасылаць адрасы ў Рэдакцыю?
Не, аднойчы даслаўшы, больш не трэба (калі вы рэгулярна атрымліваеце газету). Тады досыць не забывацца рэгулярна пералічаць грошы.
* * *
Калі вы не атрымалі газэты
да чацвярга ўключна, канечне тэлефануйце ў Рэдакцыю. ПЫТАЦЦА ЗМІТРА.
Тэлефоны:
(017) 284-73-29
(029) 618-54-84
(029) 260-78-32
* * *
Запрашаем прыватных прадпрымальнікаў
браць газету на распаўсюд у Мінску і рэгіёнах.






