Ад рэдакцыі6262

Някляеў хоча стаць больш рускім за Лукашэнку

Ягоная эканамічная праграма горшая за лукашэнкаўскую. Піша Андрэй Дынько.

Ягоная эканамічная праграма горшая за лукашэнкаўскую.

«Расійскі капітал павінен скупляць тут тое, што і так, па сутнасці, залежыць ад Расіі. І што, па вялікім рахунку, акрамя Расіі, нікому не трэба», — заявіў Някляеў, прэзентуючы сваю замежнапалітычную платформу. У якасці прыкладу ён прывёў нафтаправоды, якія, паводле яго слоў, патрабуюць «капітальнага рамонту, на які ў Беларусі няма грошай». Ён таксама ўзгадаў «тыя ж нафтаперапрацоўчыя заводы, якія працуюць на расійскай сыравіне. Калі расійскія кампаніі ўвойдуць туды як уласнікі, то з імі можна будзе лягчэй весці перамовы, лягчэй вырашаць пытанні, якія на сённяшні дзень не вырашаюцца», — адзначыў Някляеў.

Кіраўнік выбарчага штаба Някляева Андрэй Дзмітрыеў ўдакладніў, што «цяпер капітал не мае нацыянальнай прыналежнасці». А палітолаг Святлана Навумава дадала, што расійскі капітал, які можа прыйсці ў Беларусь, не абавязкова будзе алігархічным.
«У Расіі з’явілася «другая хваля» прадпрымальнікаў і бізнесменаў, якія маюць намер весці свой бізнес празрыста і адкрыта», — верыць яна.

І гэта ў часе, калі ў рэйтынгах карупцыі Расія апусцілася на апошнія пазіцыі ў свеце.

Зрэшты, ці верыць? Цынізму ў выказваннях ідэолагаў «Гавары праўду» больш, чым наіўнасці.

Напрыклад, адначасова Някляеў абяцае наблізіць Беларусь да еўрапейскіх стандартаў, каб «разам з Расіяй і Украінай» збліжацца з ЕС. Але кожны паэт ведае, што Украіна, нягледзячы на вялізны ціск, адмовілася пусціць «Газпром» у сваю энергатранспартную сістэму.

Нават ЕС, залежнасць якога ад расійскіх энерганосьбітаў ніжэйшая, і дзе транзіт ў эканоміцы адыгрывае меншае значэнне, перасцярогся.

Еўрасаюз увёў норму, паводле якой транспартныя сеткі, напрыклад, газаправоды, не могуць належаць вытворцам, напрыклад, «Газпрому», каб не ўтваралася манаполія. А Беларусь жа ў гэтым пытанні нашмат больш уразлівая, чым ЕС.
Беларусь абавязаная быць асцярожнай з допускам расійскага капіталу, з улікам таго, што Расія і без таго ўжо валодае магутнымі інструментамі ўплыву на Беларусь.

«Гавары праўду» хоча захапіць нішу прарасійскай палітычнай сілы, стаць больш рускімі за Аляксандра Лукашэнку. Адсюль і гэтае прапанаванне саступкі найкаштоўнейшых эканамічных актываў.
Дарэчы, мае ўражанне, што кампанія не таго лідара сабе абрала. Някляеў недастаткова прарасійскі для тых дзецюкоў, якія за ім стаяць.

Культурная праграма Някляева лепшая за лукашэнкаўскую.
У гэтай частцы палітычная агітацыя «Гавары праўду» нясе пазітыў, бо адмаўляе саветызм і аўтарытарызм і прапануе падтрымчыя меры для беларускай культуры, хоць і з захаваннем расейскай мовы ў якасці дзяржаўнай.

Эканамічная праграма Някляева горшая за лукашэнкаўскую. Рэалізацыя такой праграмы прывяла б да росту карупцыі і сацыяльнай дэградацыі.
Да таго самага, да чаго яна прывяла ў самой Расіі. Лукашэнка, прынамсі, не ставіць праграмнай задачы продажу беларускага родавага срэбра — заводаў і нафтаправодаў — Расіі.

Нават калі палітычная вага Някляева знікомая, ягоная рыторыка прабуджае апетыты расійскага капіталу.

Каментары62

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць