Грамадства5353

Pomoc polska. Звесткі на Бяляцкага перадала і Варшава

Пад пагрозай яшчэ некалькі праваабаронцаў.

Пад пагрозай яшчэ некалькі праваабаронцаў.

Сёння пракуратура Польшчы пацвердзіла, што выдала Беларусі выпіскі з банкаўскага рахунку Алеся Бяляцкага ў польскім банку ING.

Пракуратура дзейнічала ў адпаведнасці з міжнароднай дамовай аб абмене інфармацыяй па крымінальных справах.
Пракуратура апраўдваецца цяжкасцямі ў праверцы на прыналежнасць да беларускай апазіцыі.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, які атрымаў прытулак у Чэхіі і цяпер знаходзіцца ў Варшаве, у інтэрвю тэлеканалу TVN24 назваў дзеянні польскай пракуратуры «здрадай». Ён выказаў упэўненасць, што ў Польшчы апазіцыя будзе выкарыстоўваць факт выдачы банкаўскай інфармацыі для кампраметацыі кіруючай кааліцыі.

Як стала вядома «Нашай Ніве», паперы на Бяляцкага цяпер знаходзяцца на перакладзе ў Гандлёвай палаце Беларусі.

Справай займаецца следчая група ў складзе аж чатырох чалавек.

Ёсць падставы меркаваць, што Варшава перадала інфу і на шэраг іншых дзеячоў апазіцыі. Мажліва, на тых самых, на каго іх перадала Літва.

Пра выцек інфармацыі з літоўскага боку стала вядома раней.
Прадстаўнікі польскага ўрада катэгарычна абвяргалі магчымасць такой сама бесклапотнасці з польскага боку.

Калі 4 жніўня да праваабаронцы Алеся Бяляцкага на плошчы Перамогі падышлі асобы ў цывільным, яго сэрца, напэўна ж, ёкнула. Яшчэ месяц назад, на пачатку ліпеня яго выклікалі ў падатковыя органы. Тады яму і стала вядома, што афіцыйныя інстанцыі Літвы выдалі беларускім уладам усю інфармацыю пра грашовыя сумы, якія ён атрымліваў на свой рахунак у банках гэтай краіны. Як праваабаронца, Бяляцкі ведаў, што гэта дастатковая падстава для арышту.

Тую самую інфармацыю даслалі і яшчэ на трох актывістаў з ліквідаванага праваабарончага цэнтра «Вясна». Яны планавалі даць прэс-канферэнцыю на мінулым тыдні ў Мінску, але не паспелі. Паплечнік Бяляцкага, юрыст Валянцін Стэфановіч сустрэўся з журналістамі 5 жніўня ў Вільні. Там працуе Беларускі дом правоў чалавека, дзе і адбылася прэс-канферэнцыя.

Паводле слоў Стэфановіча, інфармацыя аб рахунках была перададзеная Беларусі ў сакавіку.
У пачатку ліпеня Стэфановічу і Бяляцкаму беларускія падаткавікі прад’явілі акт і раздрукоўкі банкаўскіх рахункаў з літоўскіх банкаў «DnB Nord» і «SEB».

Адкуль беларускім уладам стала вядома пра гэтыя рахункі, Стэфановіч не ўдакладняў. Але

можна меркаваць, што нейкая інфармацыя трапіла ў КДБ з камп’ютараў, сканфіскаваных у «вясноўцаў» у ноч пасля выбараў, з 19 на 20 снежня.

Грунтуючыся на тых звестках, і мог быць аформлены запыт у кампетэнтныя літоўскія і польскія органы. Дэмакратычныя краіны спрацавалі як прававыя дзяржавы: яны дзеляцца інфармацыяй.

Намеснік міністра юстыцыі Літвы Томас Вайткявічус прызнаўся журналістам, што «інфармацыя пра банкаўскія рахункі ў Літве беларускіх апазіцыйных арганізацый прадастаўлена службам Беларусі з прычыны «занадта вялікага даверу да беларускіх установаў».

Цяпер літоўскія і польскія чыноўнікі кусаюць локці.

«Палітвязняў не павінна быць у Еўропе!» — сказаў Вайткявічус.

У Літве вакол «здрады», як пішуць СМІ, разгарэўся вялікі скандал. Тое самае чакае зараз і Польшчу.

5 жніўня

Стэфановіч расцаніў дзеянні тых, хто перадаў беларусам інфармацыю як «непаразуменне, якое, аднак, дорага абыдзецца беларусам».

На кватэры, лецішчы і офісе Бяляцкага прайшлі ператрусы. На частку маёмасці накладзены арышт.

Бяляцкі прызнаны падазраваным па крымінальнай справе, заведзенай па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Як вынікае са словаў Стэфановіча, Бяляцкі і праваабаронцы атрымлівалі на рахункі грошы, што сцякаліся з усяго свету. Гэтыя сродкі ішлі на патрэбы рэпрэсаваных і звольненых па палітычных матывах. Сапраўды, вясноўцы за 15 гадоў дапамаглі тысячам людзей.

Каментары53

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць