фотаблог Юліі Дарашкевіч7676

Затрыманыя лідэры «Маладога фронту» — 27 чалавек

Увесь нядзельны вечар працягваліся ператрусы, арышты і допыты актывістаў незарэгістраванага Маладога Фронту. Невядомае знаходжаньне Зьмітра Хведарука. Паводле некаторых зьвестак, яго перавезьлі ў «амэрыканку» і яму пагражае крымінальная справа.

У нядзелю, 4 лютага, у Менску на прыватнай кватэры меўся прайсьці сход Цэнтральнай Рады незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». На Раду зьехаліся кіраўнікі забароненай арганізацыі з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама тыя, хто цяпер навучаецца ў Польшчы (усяго 27 чалавек).

Недзе паміж 16.30 і 17.00 прыватную кватэру, што знаходзіцца ў жылым доме за Камароўкай, заблякавалі супрацоўнікі МУС, КДБ і байцы спэцназу. Усіх прысутных пры панятых прымусілі

на відэакамэру назваць сваё імя і прозьвішча. Яны пазабіралі мабільнікі ў маладых людзей. Нехта з маладых людзей схаваў тэлефон і паслаў некалькі смс-ак журналістам і сваякам, расказваючы што зь імі робяць. Пасьля таго, як усіх вывезьлі ў РУУС, у кватэры прайшоў ператрус.

***

19.40.

Тры гадзіны пасьля затрыманьня маладых людзей — сярод іх непаўналетнія — нейкі час вадзілі паміж «апарняком», што разьмешчаны каля Савецкага РУУС і «аўтазакам» — туды і сюды. Адзін з канваяваных крыкнуў журналістам і бацькам, што дзяжураць ля РУУС, што ім пагражае «крымінальная справа».

Сярод затрыманых — студэнты праграмы Каліноўскага Яўген Скрабутан і Барыс Гарэцкі. У Яўгена мусіць быць заўтра ў Польшчы іспыт.

А 19.45 пад'ехаў вялікі МАЗ-аўтазак. Па адным маладафронтаўцаў заводзяць у МАЗ. Ёсьць меркаваньне, што маладых людзей павязуць на Акрэсьціна.

20.40

Паводле відавочцаў, аднаго з затрыманых завялі ў аўтамабіль «ГАЗель», накінуўшы на галаву куртку. Імаверна, гэта быў Зьміцер Хведарук, які здолеў смскай паведаміць сябрам, што яму пагражае крымінальная справа і яго вязуць у «амэрыканку».

У актывісткі «МФ» Насты Палажанкі ў хаце ідзе ператрус.

Маладафронтаўца Алега Корбана, у якога сёньня дзень народзінаў, забралі з хаты міліцыянты.

Адпушчаны дзясятак непаўналетніх маладафронтаўцаў. Іншая частка затрыманых, у тым ліку «каліновец» Яўген Скрабутан, працягваюць сядзець у аўтазаку.

23.20

Усіх затрыманых, апроч Зьміцера Хведарука, адпусьцілі. Пра знаходжаньне апошняга дакладнай інфармацыі пакуль няма. Вядома толькі, што Хведарука дапытвалі каля дзьвюх гадзінаў.

У гэты момант на кватэрах Янушэўскага Аляксея, непаўналетняй Насты Палажанкі, а таксама Яраслава Грышчэні з Баранавічаў ідуць ператрусы.

Паводле словаў Яўгена Скрабутана, усім затрыманым прапаноўвалі напісаць заявы аб добраахвотным выхадзе з «Маладога Фронту».

Каментары76

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня19

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах63

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА5

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня19

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць