Учора раніцы жыхары дамоў № 48 і 56 па вуліцы Убарэвіча пабачылі ў дварэ бусла. Птушка грэлася каля каналізацыйнага люка. У цёплыя краіны бусел не паляцеў, а застаўся ў Мінску. А тут пачаліся маразы і снег.
«Нясём яму ежу, — кажа адзін з мясцовых жыхароў Аляксей. — У заапарку сказалі, што гатовы ўзяць птушку, калі мы яго зловім». Аднак бусел у рукі нікому не даецца.

«Датэлефанаваліся ў Мінгарвыкам, там абяцалі пераправіць просьбу ў Таварыства аховы птушак «Бацькаўшчына», але адразу сказалі, калі птушка можа лётаць, то наўрад ці яны возьмуцца за працу. Вось не ведаем, як дапамагчы, шкада істоту», — сканчвае Аляксей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?