Звыклае зло / Віталь Тарас. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 308 с.

Большую частку кнігу склалі эсэ, што ў 2004—2007 гадах друкаваліся на старонках «Нашай Нівы». Зьмешчаны таксама і нідзе не друкаваныя эсэ.

У прадмове да выданьня спадар Тарас напісаў: «… усе мы час ад часу пакутуем ад філязофскіх пытаньняў. Сэнс іх у тым, што на іх няма адказаў. Зразумела, дарма было б шукаць іх у газэтных публікацыях учарашняга дня. Я проста спрабаваў шчыра зірнуць на жыцьцё і тыя паўсядзённыя пытаньні палітыкі і культуры, якія хвалявалі і хвалююць беларусаў, са сваёй, так бы мовіць, званіцы, з гледзішча ўласнага досьведу і перакананьняў. Нікога і ні ў чым пры гэтым не імкнучыся пераканаць. Але калі хоць бы ў аднаго чалавека пры прачытаньні маіх «нашаніўскіх артыкулаў» узьнікне жаданьне сказаць: «Га, і я так думаю!», альбо наадварот «Не, я так ня думаю!» — мэта мая як аўтара будзе цалкам дасягнутая».

Шукайце новую кнігу ў кнігарнях і незалежных распаўсюднікаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0