Аляксандр Шрамко. Дзённік святара11

Любоў не шукае свайго

Кожная чалавечая асоба ўнікальна, і чалавек нараджаецца для таго, каб прынесьці нешта сваё ў сьвет. Піша ў сваім блогу айцец Аляксандар Шрамко.

Як я ўжо казаў, сям’я наша была абсалютна няверуючая. Так, што ня прызнавалася нават самая фармальная абраднасьць. І хаця я быў хрышчоны ў дзяцінстве, але не бацькамі , а суседкай, якая скарыстала момант, калі мяне пакінулі ёй на некалькі гадзінаў за мной прыглядзець. Але, як гэта ні парадаксальна, менавіта свайму бацьку ,няверуючаму, ды яшчэ перакананаму камуністу, я ў першую чаргу абавязаны тым, што жыцьцё маё ўрэшце пайшло па шляху веры.

Бо як мы часта думаем? Што ў выхаваньні галоўнае прывіць пэўныя погляды. Але гэта не зусім слушна. Кожная чалавечая асоба ўнікальна, і чалавек народжваецца не дзеля таго, каб толькі паслужыць месцам складаньня падрыхтаваных яму ідэалягічных пастулятаў, а дзеля таго каб прайсьці свой непаўторны шлях, прынесьці нешта сваё ў сьвет. А таму выхаваньне павінна галоўнай мэтай ставіць сабе прывіцьця любові да сэнсу і Праўды жыцьця. Калі гэтага няма, то пры зьмене аўтарытэтаў “прывітыя” погляды лёгка зьмяняюцца іншым, а то і супрацьлеглым наборам формул.

Дык вось. Бацька ня столькі стараўся пераканаць мяне ў сваіх камуністычных поглядах, колькі навучыць таму, што жыцьцё павінна быць напоўнена сэнсам. Што жыцьцё бяз сэнсу гэта ня больш, чым існаваньне быдла. Што нельга жыць без перакананьняў. Што вернасьць прынцыпам больш галоўная, чым само жыцьцё.

Я быў позьняе дзіця. Бацьку было ўжо 46 гадоў, калі я нарадзіўся. Ну і, зразумела, ён акружыў мяне неверагоднай увагай, клопатам і любоўю.

І гэтая любоў не дазваляла яму ціснуць на мяне. Ён уважліва адносіўся да ўсех маіх захапленьняў і разам са мной імі захапляўся. Вельмі рана бацька перадаў мне цікавасьць да палітыкі. Так рана, што мне самаму дзіўна. Я добра памятаю, як мы з ім абмяркоўвалі адстаўку Хрушчова, а было мне тады ўсяго 7 гадоў! Мы разам чыталі кнігі, газэты, часопісы. Зразумела, палітычнага зьместу. Быў, напрыклад, такі вельмі савецкі, але і даволі прасунуты часопіс “Новое Время”. Калі зьявіўся тэлевізар, з увагай слухалі камэнтатара Жукава. Потым я больш зацікавіўся тыднёвікам “За рубежом”. Хаця гэта было і савецкае выданьне, але яно складалася большай часткай з публікацый замежных газэт. Публікацый, зразумела, вельмі адабраных і прафільтраваных, але ўсё ж нешта праз іх прабівалася, наступным крокам, зразумела, сталі “варожыя галасы”.

Больш за ўсе мне падабалася Радыё-Свабода. Слухаў і беларускую і расейскую. Больш другую, бо яна працавала круглыя суткі. Тады як беларуская, здаецца, гадзіны дзьве. Праўда Свабоду вельмі жорстка глушылі. Таму часта прыходзілася задавальняцца нашмат больш нуднейшым Голасам Амэрыкі. Ну і заўсёды была сама па сабе цікавая Бі-Бі-Сі. Па “варожаму радыё” я ўпершыню пачуў і хрысьціянскую казань – пратэстанцкае так званае “Трансміровое радіо”, каталіцкае – Радыё-Ватыкан і праваслаўныя перадачы з удзелам мітрапаліта Антонія Блюма па Бі-Бі-Сі, а таксама пратаіярэя Віктара Патапава па Голасу Амэрыкі. …

І гэты мой ідэалягічны разварот атрымалася так натуральна, што бацька нават і не заўважыў, як ягоны любімы сын пайшоў па нейкаму зусім процілегламу напрамку, чым ён чакаў. Дзіўна, але яго любові хапіла, каб нават і на гэты раз ня ціснуць на мяне, а палічыцца з маім меркаваньнем, маімі поглядамі… Можа гэта была для яго катастрофа, але можа адначасова гэта быў і значны ўрок на канцы яго жыцьця, урок свабоды – свабоды прыманьня і зьмірэньня з іншым. Калі я слухаў замежнае радыё, то ён толькі аглядаўся навакол і прасіў зрабіць цішэй, а таксама бывала ўздыхаў: “Што мне рабіць? У мяне сын – вораг народу”.

Але ў гэтых словах, тым ня менш, не было адчаю. Дзесьці ў глыбіні душы ён разумеў, што выхаваньне яго не прапала дарам, што ён дасягнуў той мэты, значнасьць якой можа не разумеў, але адчуваў.

"Любоў не шукае свайго," – казаў апостал Павал. І мой бацька па простаму адчуваньню сэрца, па мудрасьці жыцьця гэтага трымаўся. І гэта ягоны галоўны ўрок для мяне…

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча8

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім раёне мужчына жыўцом спаліў свайго знаёмага

У Смалявіцкім раёне жыхары працягваюць змагацца супраць сажалкі для адкідаў з Мінска3

Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны19

Стрыечнага брата беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ прысудзілі ў Азербайджане да 18 гадоў зняволення1

«Моладзь больш душэўная і добрая за нас». У Наваполацку дзеці самаарганізаваліся, каб дапамагчы мужчыну, які ўпаў, падняцца4

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход23

Лукашэнку прапанавалі здабываць рэдказямельныя элементы з прамысловых адкідаў6

У беларускіх крамах з'явіўся прадукт «Дубай». Падобны да марозіва, але не зусім яно13

Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча8

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць