posterРататуй (Ratatouille)
ЗША, 2007, каляровы, 110 хв.
Рэжысэр: Брэд Бёрд
Жанр: Анімацыйная камэдыя
Адзнака: 5 (з 10)

Рэмі пасьля ўцёкаў ад перасьледнікаў, губляе сям’ю і трапляе ў сваю любімую рэстарацыю. Настольнай кнігай Рэмі – кулінарны зборнік, і герой марыць стаць кухарам. Усе таленты ў Рэмі ёсьць: выдатны густ, крэатыўнасьць, працаздольнасьць. Да таго ж Рэмі дапамагае парадамі сам аўтар кніжкі – тлусты кухар зь ілюстрацыі, былы гаспадар рэстарану.

Але ёсьць невялічкая праблема. Рэмі – пацучаня, і ягоная мара зусім не даспадобы людзям, дый хвастатым сваякам. На дапамогу герою прыходзіць хлопчык Лінгвіні…

Жыцьцярадасная анімацыйная камэдыя Брэда Бёрда, вядомага па парадыйным прыгодам “Звышсямейкі”. “Рататуй” – камэрны, лірычны, не зьбіраецца зьдзеквацца з Джэймсаў Бондаў і зубадрабільных баевікоў. Адзіная спасылка, якую немагчыма пазьбегнуць – “Паляваньне на мыш” Гора Вярбінскага; і ўжытая гэтая спасылка вельмі ўдала.

Анімацыя сьветлая і дасьціпная, грымасы пацешныя й жывыя. Пацучаня, якое становіцца кухарам – і якое кіруе кухарчонкам, як марыянэткай – гэта фільм у фільме, тэатар марыянэтак на экране – з ударнаю сцэнай прызнаньня ў каханьні.

У фільме ёсьць сяброўства, каханьне, кар’ера, пакараныя злыя кухары і зьедлівы крытык, які ўпадае ў дзяцінства.

“Кожны можа стаць кухарам!” – можна стаць майстрам, незалежна ад паходжаньня; змагайцеся за сваю мару – пасланьне камэдыі да дзіцячай і дарослай аўдыторыі.

Пагадзімся з гэтым і пачастуемся Рататуем.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?