Восеньню ў шэраг дзяржаўных установаў будуць накіраваны подпісы грамадзянаў Беларусі, якія выступаюць за ўнясеньне зьменаў у заканадаўства аб веравызнаньні.
За зьмяненьні ў закон аб веравызнаньні ўжо выступіла 25 тысяч беларусаў.
Як плануецца, восенню ў шэраг дзяржаўных установаў будуць накіраваны подпісы грамадзянаў Беларусі, якія выступаюць за ўнясенне зменаў у заканадаўства аб веравызнанні.
Пра сітуацыю са зборам подпісаў у каментары Рацыі расказаў адзін з арганізатараў збору, сакратар аргкамітэта Дзяніс Садоўскі «Мы не прыпынялі збор подпісаў, хіба, што ў сувязі з летам, сезонам адпачынкаў знізілі актыўнасць. Аднак увосені плануем зрабіць такі фінішны рывок, да чаго настойліва рыхтуем нашых людзей. Пазбіраем яшчэ подпісы і ў пачатку кастрычніка будзем падаваць іх ва ўсе магчымыя інстанцыі. Зараз подпісаў сабрана больш за 25 тысяч. І гэта, паўтаруся, не канчатковая лічба».
Каментары