Меркаванні
Надрукавана ў № 29'2007 | 22 каментары | 20:48, 9 жнiўня 2007

Найглыбейшая прага чалавецтва

гэта патрэба быць ацэненым
Аўтар невядомы

Тэму гэтых развагаў падказалі нараканьні, якія можна пачуць тут, у Амэрыцы, ад знаёмых беларусаў, што за адасланыя ў Беларусь рэчы часта ня маюць ня тое што ні слова падзякі, а нават паведамленьня аб атрыманьні пасылкі. А пасылаецца вельмі шмат і вопраткі, і прадуктаў, і грошай, і розных іншых тавараў. Ды ня толькі з Амэрыкі, а й з Канады, Аўстраліі ды іншых краін. І ня дзеля падзякі, а з добрай волі, з разуменьня, што людзям патрэбная дапамога. Тыя, хто гэтую дапамогу дастае, трэба думаць, цэняць яе. Але вось напісаць ліст аб атрыманым, падзякаваць за дабро шмат у каго не выходзіць. І ўзьнікае загадкавае пытаньне — ЧАМУ МАЎЧАНЬНЕ? У чым сакрэт гэтай нематы? Займацца разгадкай чужое душы — заданьне даволі складанае, але ў дадзеным выпадку патрэбнае. І нават карыснае. Вось жа гляньма, як выглядае гэтая справа з амэрыканскага берагу.

У Амэрыцы ў штодзённым жыцьці паўсюдна гучаць словы: Thank you, thanks, I am grateful, I appreciate it (дзякую, падзяка, я ўдзячны, я цаню гэта). У гэтай краіне выказваньне падзякі, нават за найменшы жэст добразычлівасьці або ўвагі, сталася неад’емным элемэнтам культуры ўзаемадачыненьняў. Выказваньне падзякі гучыць і на вуліцы, і ў магазынах, і ва ўрадавых установах. Выказваецца падзяка таксама й пісьмова. Калі чалавек пабываў на нейкай важнай урачыстасьці або атрымаў падарунак ці яму зрабілі паслугу, ён у шмат якіх выпадках дзякуе пісьмова. Для палягчэньне такога кроку прадаюцца адмыслова надрукаваныя картачкі падзякі (Thank you Notes). Амэрыканцы кажуць «дзякую» за ўсякую паслугу, нават за камплімэнт:


Янка Запруднік

— У вас прыгожыя завушніцы.

— Дзякую.

Дзякуюць за пахвалу:

— У вашай хаце вельмі ўтульна.

— Дзякую.

Дзякуюць за ветлівасьць у чарзе:

— Калі ласка, праходзьце.

— Дзякую.

Беларусам, што прыяжджаюць у Амэрыку на пабыўку, гэта здаецца дзіўным. Адна мая знаёмая, калі прыехала ў адведкі й пачула ў дачыненьні да сябе «thank you» ад жанчыны, якой яна саступіла дарогу ў магазыне, зьдзіўлена папыталася: «А за што яна мне падзякавала!?» Давялося тлумачыць, што ў Амэрыцы дзякуецца нават за жэст ветлівасьці.

Тэма ўдзячнасьці — адвечная. Яна ня толькі адлюстраваная ў Бібліі — удзячнасьць Богу за жыцьцё, за дары зямныя. Яе асэнсавалі вялікія мысьляры старажытных Грэцыі й Рыму. Гэтак, старажытнарымскаму красамоўцу Сэнэку належыць фраза «Няма нічога больш высакароднага за ўдзячнае сэрца». Нехта склаў трапную сэнтэнцыю на манер Хрыстовай Нагорнай пропаведзі: Дабрашчасныя тыя, што могуць даваць, не запамінаючы, і атрымліваць, не забываючыся. Шмат залатых думак выказана на тэму ўдзячнасьці, якая як нішто іншае, ўшляхотнівае міжлюдзкія дачыненьні.

У Амэрыцы тэма ўдзячнасьці грунтоўна распрацаваная псыхолягамі й пэдагогамі. Патрэба выказваньня ўдзячнасьці ўкарэньваецца ў што¬дзённым абыходку. Ёй прысьвячаюць увагу бацькі, настаўнікі, сьвятары, прапаведнікі. Літаратура на тэму ўдзячнасьці бясконца багатая як у інтэрнэце, гэтак і ў бібліятэках ды кнігарнях. Шырокай папулярнасьцю апошнімі гадамі карыстаецца кніга прафэсара псыхалёгіі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту Робэрта Эманза (Emmons) «Псыхалёгія ўдзячнасьці». Эманз амаль дваццаць гадоў вывучаў псыхалёгію задаволенасьці/шчасьця. І прыйшоў да высновы, што важную ролю ў духовым камфорце чалавека выконвае пачуцьцё ўдзячнасьці. Але пачуцьцё гэтае не прыроджанае. Яно не прыходзіць само сабой, не закладзена ў генах, яго трэба культываваць.

«Вельмі важна падкрэсьліць, — кажа Эманз, — што быць удзячным — гэта справа выбару. Удзячнасьць — гэта стаўленьне, якое мы можам выбраць, ад якога паляпшаецца й наш побыт, і побыт іншых людзей». Чым больш прафэсар Эманз заглыбляецца ў гэтую тэму, тым больш прыходзіць да перакананьня, што ўдзячнасьць — найлепшы падыход да жыцьця. Удзячнасьць, — кажа ён, — гэта мастацтва душы.

Якія парады дае вучоны бацькам і настаўнікам на культываваньне ў дзяцей, моладзі пачуцьця ўдзячнасьці? Некаторыя спосабы вядомыя даўно: быць прыкладам у паводзінах, выказваць бацькоўскую ўдзячнасьць, пасылаць пісьмовыя падзякі сваякам за падарункі, дзякаваць настаўнікам і тым, хто ў чымсьці дапамагае. Дапамагаюць іншыя канкрэтныя акты, як малітвы ўдзячнасьці за сталом або перад сном.

Пэдагогі раяць студэнтам псыхалёгіі весьці адпаведны дзёньнік і за¬пісваць у яго ўсе моманты адчуваньня ўдзячнасьці за атрыманыя рэчы або ўчынкі. Як вынік такой практыкі, па пэўным часе ў студэнтаў зьмяншаецца адчуваньне, што ўсё атрыманае імі НАЛЕЖЫЦЬ ім. Яны пачынаюць лепш разумець, што за ўсякім добрым учынкам стаіць нечыя добразычлівасьць. У іх зьмяншаецца пачуцьцё эгаізму. Псыхалёгія сьведчыць, што культывуючы пачуцьцё ўдзячнасьці, павышаеш здольнасьць зьвяртаць увагу на тое, што табе дадзена ў падарунак.

Выдатны гуманіст і дабрачынец, ён жа ляўрэат Нобэлеўскае прэміі, Альбэрт Швайцэр мудра зазначыў: «Выхаваць у сабе пачуцьцё ўдзячнасьці — значыць нічога ня браць за належнае, але заўсёды знайсьці й ацаніць тое, што за гэтым стаіць. Нічога ня робіцца само сабой. За ўсім стаіць жаданьне дабра, якое накіравана на цябе. Прывучы сябе ніколі не адкладаць словы ці ўчынак, каб выказаць удзячнасьць».

Досьледы паказваюць, што пачуцьцё ўдзячнасьці дадае суб’ектыўнага адчуваньня духовага дабрабыту. Апрача ўсяго, ад пачуцьця ўдзячнасьці — удзячнасьці за нагоду — можа нараджацца таксама ўсьведамленьне магчымасьці быць карысным свайму бліжняму (Маці Тэрэза) або свайму народу (патрыятызм, самаадданасьць нацыянальнай справе).

На ўдзячнасьць у ангельскай мове ёсьць некалькі слоў — gratitude, gratefulness, thankfulness. Гэтае апошняе мае рэлігійнае адценьне — удзячнасьць Богу. Амэрыканцы штогоду адзначаюць у апошні чацьвер лістапада традыцыйнае сьвята Thanksgiving Day (Дзень Падзякі). Традыцыя гэтая, што бярэ свой пачатак ад першых эўрапейскіх пасяленцаў тут, таксама ўмацоўвае пачуцьцё ўдзячнасьці й выказваньня яе ў дачыненьні да іншых.

Пра беларусаў наагул ніяк ня скажаш, што яны няўдзячныя. Але шмат у каго зь іх удзячнасьць нейкая палавінчатая. Яна, калі ёсьць, дык недзе ўнутры, у душы. Нейкія псыхалягічныя бар’еры перашкаджаюць ёй выйсьці навонкі, дайсьці да таго, каму яна належыць і хто рады быў бы яе пачуць.

У чым сакрэт? Прычыны тут могуць быць розныя. Адна зь іх — беднасьць. Хоць кажуць, што беднасьць — не загана, але яна гняце душу, ятрыць раны. І жэст падарункам з боку багацейшага амэрыканскага суродзіча закранае гэтую рану. У дадатак да ўсяго савецкая ўлада прывучыла людзей паўтараць: «У нас усё ёсьць». Адсюль рэакцыя на падарунак: «Я ж не жабрак/жабрачка; мы не бяднейшыя». Падарунак успрымаецца як падачка, а ня як выява добразычлівасьці. Безумоўна, чалавеку з такім мэнталітэтам варушыць гэтую рану, пішучы падзяку, даволі пакутліва. Лепш прамаўчаць.

Ёсьць і іншыя прычыны няўдзячнасьці.

Часамі выглядае, што карыстальнік дабра не здабываецца на падзяку, бо бачыць у ёй нейкае прыніжэньне свае асобы. Дзякаваць для яго — гэта як быццам бы прызнаваць сваю залежнасьць ад дабрадзея, паказваць сваю слабасьць. Такое йдзе ад ганарлівасьці. Амэрыканскі прапаведнік ХІХ ст. Генры Ўорд Бічэр трапна падмеціў гэты заганны бок характару: «Ганарлівы чалавек рэдка бывае ўдзячным чалавекам, бо ён ніколі ня думае, што яму дастаецца гэтулькі, колькі ён заслугоўвае».. А выказваньне ўдзячнасьці якраз спрыяе перамозе над ганарлівасьцю. Бо чым больш думаеш, што атрыманае ў падарунак належала табе, тым меншая магчымасьць, што ты будзеш удзячны за яго. Але калі ты сьціплы, калі разумееш сваю абмежаванасьць, тады больш шансаў, што атрыманае будзеш уважаць за падарунак і будзеш удзячны ахвярадаўцу.

Няўдзячнасьць ідзе й ад карысьлівасьці як выніку савецкай бездуховасьці й матэрыялізму. Вось прыклад. Некаторыя з нас у Амэрыцы выдаткоўвалі час і грошы, каб дапамагчы незнаёмаму суродзічу ў атрыманьні палітычнага прытулку. Дапамога давалася з думкай‑надзеяй, што чалавек далучыцца да свае грамады, будзе нечым карысны ёй. Аказваецца, спадзяваньні былі дарэмнымі. Думаеце, шмат хто з такіх карыстальнікаў дабра патурбаваўся падзякаваць, хоць бы па тэлефоне, за намаганьні й выдаткі? Скончылася судовая справа — скончыўся кантакт. Чалавек зьнік, як у ваду кануў. Зьнікае й ахвота дапамагаць такім.

Пішучы пра ўсё гэта, я меў на ўвазе ня толькі маральны й этычны аспэкты праблемы, але й прагматычны бок дзеля дабра тых жа землякоў, што патрабуюць дапамогі. Паміж давальнікам і атрымальнікам павінен быць жывы кантакт. Трэба разумець важнасьць яго. І ягоную ролю ў стымуляваньні далейшае дапамогі з боку давальніка. Дапамога будзе тым больш спраўнай і шчодрай, чым лепш будуць разумець тыя, каму яна даецца, важнасьць псыхалягічнага й этычнага боку акту дабрадзейства.

Янка Запруднік

***

Янка Запруднік нарадзіўся 9 жніўня 1926 г. у Міры. Адзін зь лідэраў беларускай дыяспары ЗША. Гісторык, журналіст. Жыве ў Сомэрсэце (Нью‑Джэрзі).

Падзяліцца навіной:         
22 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Алекс напiсаў(ла) Жнiвень 9, 2007 у 21:55
Дзякуй спадару Янку за тое, што падняў гэтую тэму.
ВК напiсаў(ла) Жнiвень 10, 2007 у 0:06
З днём нараджэньня, спадар Запруднік!!!
omu напiсаў(ла) Жнiвень 10, 2007 у 6:44
Дзякуй :)
Слушныя назіраньні! Трэба яшчэ растулмачыць, чаму беларусы мала ўсьміхаюцца, адкуль гэта ўсеагульная ненавісць.
ВК напiсаў(ла) Жнiвень 10, 2007 у 8:55
З Днём нараджэньня, спадар Запруднік!
Паўла напiсаў(ла) Жнiвень 10, 2007 у 9:59
Гляньма таксама, як выглядае гэтая справа часам зь беларускага берагу.

Ведаю выпадкі, калі ў якасьці дапамогі, напрыклад, дзецям, пацярпелым ад чарнобыльскай актастрофы, “бедным беларусам” “багатыя замежнікі” дасылалі паношаную вопратку ці нізкаякасныя прадукты. Маўляў, усё адно выкідаць, хай гэтым, бедным, прыдасца. Ну, няхай для вас беларусы і бедныя, але і гонар нейкі маюць. Са сьметніка не ядуць пакуль і абноскі большасьць ня носіць.
Вось жа, памагаць таксама трэба ўмець.
klv напiсаў(ла) Жнiвень 10, 2007 у 12:55
Калі б артыкул змагла прачытаць вялікая колькасць людзей!
Але зразумела, што гэта немагчыма у сенняшніх умовах.Беларускія пісьменнікі- маральныя аутарытэты- таксама зараз не могуць уплываць на наша грамадства.Таму можна казаць, што простыя беларусы жывуць у такіх абставінах, калі духоунае у іх можа быць толькі насуперак, а не дзякуучы.
А ганарлівасць таму, каб схаваць ці неразумную сарамлівасць, ці неупыуненасць, ці невыханавасць.Не крыудуйце на нас- гэта часова і абавязкова зменіцца.
Napalm напiсаў(ла) Жнiвень 10, 2007 у 15:29
Дапамога давалася з думкай‑надзеяй, што чалавек .....
===============
дык гэта ўжо не дапамога - а спроба інвестыцыяў(сацыяльных), тая ж самая ''пакупка электарату''(мабыць з розным КПД) вядзецца і дзейснай уладай з дапамогай таннага бухла на выбарчых участках. (розніца ў тым, што там ''дапамога'' за дзяржаўны кошт, а тут - СВАІ КРОЎНЫЯ) Я думаю, што людзі гэта таксама інстынктыўна на падсвядомым узроўні адчуваюць, што ім дапамагалі не проста так, а з думкай''вось прыехаў, будзе с намі, далучыцца да нас, да дыяспары'', адчуваюць, што на іх ускладалісь спадзяванні і таму пакарыстаўшысь халявай знікаюць... Ніякай разавай дапамогай нікога на свой бок не перацягнеш, людзі неўдзячныя па сваёй прыродзе, як беларусы, так і іншыя. Усе гэтыя THANK YOU, SORRY etc. проста умоўны РЭФЛЕКС, а не нейкі маральна-свядомы учынак, проста няшчыры аўтаматызм(хоць і вельмі прыемны)
Дапамагчы - адно, а вось пераканаць чалавека ў тым, што далучыўшысь да дыяспары яго жыццё стане лепшым, паўнейшым - гэта зусім іншая рэч.
Дапамога павінна быць безумоўнай, без ''спадзяваньні былі дарэмнымі''. Мне здаецца Вы проста блытаеце безумоўную дабрачыннасць са спробай завязаць нейкія сацыяльныя кантакты з суайчыннікамі(тут ужо патрэбны іншыя навыкі, уменне разбірацца ў людзях, бачыць іх доўгатэрміновыя інтарэсы, ну і супастаўляць іх са сваімі магчымасцямі ды адстойваць інтарэсы сваі)
Саянаў напiсаў(ла) Жнiвень 10, 2007 у 17:55
З Днём нараджэньня,сп.Запруднік.Зычу вам моцнага здароўя.

Шчырае дзякуй вам за вашую працу.Шчырае дзякуй за кнігу "Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях".Кніга мела вялікі ўплыў на мяне,шмат у чым дапамагла вызначыцца.

Па артыкулу.
Вашыя назіраньні,якімі вы падзяліліся з чытачамі, тычацца ня толькі беларусаў.Гэтая рыса сёньня з`яўляецца ўласьцівасьцю ўсіх народаў былога сссра ў аднолькавай ступені.Можа прычынай таму тое жыцьцё,празь якое прагнаў лёс міл`ёны жыхароў камуністычнай краіны? Доўгі час людзям прыйшлося думаць аб выжываньні,не да манэраў было.Так пакрысе й страціла штодзённае жыцьце звычайныя словы звычайнага этыкету.Ды й далёка не на першым месцы было выхаваньне духоўнасьці й культуры. Свая была "шкала каштоўнасьцяў".Людзей сталага веку гэта закранула менш,бо яны шчэ мелі магчымасьць сутыкацца з дакамуністычным пакаленьнем,ды сёе-тое пераймаць па магчымасьці й здольнасьцях.Далей было горш.Таму можа й маем тое,што маем.Сёньня жыцьцё "па-паняцьцях" і размовы на "фене" мае сваё адлюстраваньне нават ва ўстановах вышэйшай дзяржаўнай улады...Вось і ведай тут чаму дзівіцца,чаму не....
З Лунінца напiсаў(ла) Жнiвень 11, 2007 у 1:47
А у мяне на Лунінеччыне ўмеюць дзякаваць. Сталыя людзі калі як (бо я малодшы), а маладыя – заўсёды: сказаў дзяўчыне “Клёва выглядаеш” – у адказ:” Дзякуй”; саступіў дарогу – падзяка; адчыніў дзьверы – зноў падзяка. Штосьці зрабіў, дапамог , нават дробязь нейкая – абавязкова аддзячаць. Так што гэта суб’ектыўнае меркаваньне аўтара.

З Днём народзінаў!
Дуглас напiсаў(ла) Жнiвень 11, 2007 у 11:15
Да что тут говорить прав Запрудник в отношении белорусов. Белорусы на сегодня- это не европейский по культуре народ хотя живут вроде бы в Европе. Хамство на каждом шагу от руководителя государства до продавщицы в магазине, даже на этом форуме. Вы замечали, что в белорусских магазинах практически НИКОГДА вам не говорят за покупку "спасибо"? В общем по своему малокультурию белорусы разительно отличаются даже от своих соседей по коммунистическому бараку (литовцы, латыши, поляки), а потому списать это на коммунистическое прошлое не получится. Здесь вопрос более глубокий. На мой взгляд, в своем цивилизационном развитии белорусы еше находятся на очень низкой стадии. По степени своего малокультурия рядом с нами можно поставить наверное только русских (из ближайших соседей).
Саянаў напiсаў(ла) Жнiвень 11, 2007 у 13:39
Дадам шчэ той факт,што за камуністамі была зьнішчана амаль уся беларуская інтэлігенцыя.Нацыянальная інтэлігенцыя,якая выкрышталізавалася бадай ці не ў першыню за папярэднія дзьвесьце гадоў існаваньня нацыі.Такім чынам нацыя страціла вялізарны патэнцыял,у тым ліку й культурніцкі.
У той ці іншай ступені,гэта тычыцца й іншых народаў былога сссра,таму й вялікай адрознасьці ў манэрах тут няма. Кажу гэта адказна,бо за апошнія 8 - 10 гадоў давялося пабываць у ва ўсіх краінах заходняй часткі былога сссра,краінах заходней эўропы,зша,паўночнай афрыкі,бліжняга усходу,лацінскай амэрыкі.Маю добры матар`ял для параўнаньняў і высноваў.
Dux напiсаў(ла) Жнiвень 11, 2007 у 19:43
Зноўку, тое ж. мы можам пра нашыя назіраньні казаць, як пра адносныя тэндэнцыі.
Людзі розныя трапляюцца, ... і паўсюль. і ў краме часьцяком дзякуй кажуць, у тым ліку менавіта "Дзякуй", і ў транспарце, і на вуліцы. Адно, што ў Беларусі гэтае ўсё адбываецца нязмушана, таму ёсьць адчуваньне сапраўднасьці. Калі хто сказаў "дзякуй", дык хутчэй за ўсё шчыра. А тое, што настрой часьцяком у чалавека ня той... Побытавая няўладкаванасьць, адсутнасьць уласнасьці, прыгнечанасьць і маральны "саўковы" тупік...
klv напiсаў(ла) Жнiвень 11, 2007 у 20:51
Дуглас, Вы мне увесь час нагадваеце героя аднаго рамана, які "постоянно стремился впечатлять своими скудными познаниями".
Дуглас напiсаў(ла) Жнiвень 12, 2007 у 14:37
2 klv

Если у вас есть что возразить по существу, то я весь во внимании. Если нет, то не пытайтесь препятствовать мне высказывать свою точку зрения, недемократичный Вы наш! :))
Дуглас напiсаў(ла) Жнiвень 12, 2007 у 14:40
2 Саянаў напiсаў(ла)

Во всем виноваты коммунисты?

Дуглас напiсаў(ла) Жнiвень 12, 2007 у 14:51
klv напiсаў(ла)

Жнiвень 10, 2007 у 12:55

Калі б артыкул змагла прачытаць вялікая колькасць людзей!
Але зразумела, што гэта немагчыма у сенняшніх умовах.Беларускія пісьменнікі- маральныя аутарытэты- таксама зараз не могуць уплываць на наша грамадства.


Если белорусские письменники моральные авторитеты, которые не могут влиять на наше общество, то с чего Вы взяли, что они являются моральными авторитетами для этого общества? Только потому, что Вы так решили?:))

Вот видите, Klv, как трудно иногда выглядеть умным и оригинальным в своих суждениях на фоне других. Вот потому то Вас Дуглас наверное и раздражает. Я Вас так понимаю! :))
Саянаў напiсаў(ла) Жнiвень 12, 2007 у 23:08
Во всем виноваты коммунисты?
===========================
У чым усім? Я ж дакладна напісаў,што камуністычная ўлада зрабіла зь беларускай інтэлігенцыяй.У вас ёсьць што дадаць?
Алесь Белы напiсаў(ла) Жнiвень 13, 2007 у 13:14
я з гэтай мэтай даўно прапаноўваю ўсталяваць Дзень Дз:

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=7952

Г.зн. «Дзякуй». Размаўляць на іншых мовах дазваляецца, але пры тым «Дзякуй» прынцыпова казаць толькі па‑беларуску. Гэта ня так складана. Пры тым імкнуцца як мага большай колькасьці людцоў сказаць «Дзякуй!» заміж таго, каб абмацярыць ці проста казаць «слышмужык» або «штовыхацелі». Можна сказаць, забіць двух зайцоў адначасова.

Можа выпусьціць налепкі, значкі і г.д. і разгарнуць у гэты «Дз» сапраўдную поўнамаштабную кампанію «Дз». Каб у вялікай масы людцоў засталося ў памяці, што ветлівае слова ў гэтай краіне — «Дзякуй»! А зь яго можа пачацца інтарэс і да іншых слоў на такой ветлівай ці, як той казаў, мілагучнай мове.

Дату можна падабраць, было б жаданьне. Да «Дз» пажадана дадаваць усьмешкі, ветлівыя жэсты, прапускаць пешаходаў, саступаць месцы, прытрымліваць дзьверы і ўсяляк інакш пераконваць сябе і іншых, што першабытныя людзі зь іхнай хітрасьцю і жорсткасьцю — гэта ня мы. Га?
klv напiсаў(ла) Жнiвень 13, 2007 у 13:37
Дугласу па сутнасці.
Пра "Карчы" у Вас атрымалася пераканауча, а пра параунанні стадый цывілізацыі народау свету- смешна.
Aleś Jurkaviec to З Лунінца напiсаў(ла) Жнiвень 13, 2007 у 15:22
І праўда на Лунінеччыне дзяўчаты на “Клёва выглядаеш”, у адказ кідаюць "Дзякуй”? Ці "Спасіба", як і ўсюды ў іншых месцах?
Maryman to Алесь Белы напiсаў(ла) Жнiвень 13, 2007 у 17:21
Nu na adzin dzień DZ ja b nia spadziavausia, bo druhi dzień moža stacca dniom CH...
З Лунінца 2 Aleś Jurkaviec напiсаў(ла) Жнiвень 16, 2007 у 4:09
Як скажаш: “Клёва выглядаеш"- у асноўным "Дзякуй", "Клёво выглядзішь"-"Спасіба".
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).