Студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка адлічаны з 3‑га курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсытэту імя Скарыны.

12 верасьня дэкан факультэту Сяргей Жогаль уручыў яму выпіску з загаду рэктара, у якой гаворыцца, што Жалезьнічэнка адлічаны 7 верасьня за «сыстэматычныя парушэньні правілаў унутранага распарадку».

Жалезьнічэнка актывіст краязнаўчай арганізацыі «Талака» і «Моладзі БНФ». Ён —выдатнік: мае сярэдні бал 9 за апошнія чатыры сэмэстры.

Дэкан спасылаецца на рашэньне гаспадарчага суду Гомельскай вобласьці аб прыцягненьні мяне да адміністратыўнай адказнасьці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, што зьвязана з маім удзелам у арганізацыі ў Гомелі канцэрту беларускіх бардаў, — кажа Зьміцер. — Лічу сваё адлічэньне цалкам палітызаваным».

Сакратар прафкаму студэнтаў Тацяна Клімава заявіла, што ёй «па‑чалавечы вельмі шкада Зьмітра»: «І Ленін вучыўся добра, але яго адлічвалі з унівэрсытэту».

Прадстаўнікі прафкаму так і не змаглі назваць важкіх падставаў для адлічэньня Зьм.Жалезьнічэнкі, як і адказаць на пытаньне, што зрабіў прафкам для абароны правоў студэнта.

Сам Зьміцер зьбіраецца абскардзіць загад аб адлічэньні ў судзе. Сёньня ён накіраваў скаргу міністру адукацыі.


Зьміцер Жалезьнічэнка, фота Generation.by

Глядзі яшчэ
Бардаўская вечарына ў падпольлі
Арганізатараў бардаўскага канцэрту выклікаюць у суд
«Ленін вучыўся добра, але з унівэрсытэту яго таксама адлічылі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?