Пра неабходнасьць распрацоўкі праграмы будаўніцтва роварных дарожак у Менску заявіў на апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме мэр гораду Міхаіл Паўлаў.

Рух на ровары становіцца папулярным у багата якіх краінах сьвету, адзначыў Міхаіл Паўлаў, і Беларусь — не вынятак. У Менску вызначаныя й разьлінаваныя ходнікі, па якіх могуць езьдзіць раварысты. Апроч таго, завяршаецца праектаваньне роварнай трасы даўжынёй 27 кілямэтраў. Яна пройдзе праз увесь горад уздоўж ракі Сьвіслач. Паводле слоў кіраўніка гораду, па веладарожцы месьцічы змогуць езьдзіць ня толькі на роварах, але і на ролікавых каньках і лыжэролерах, а зімой — на лыжах. Пабудова трасы пачнецца ў наступным годзе. Аднак адной такой роварнай трасы для Менску недастаткова, мяркуе мэр. Неабходная комплексная гарадзкая праграма, якая прадугледзіць будаўніцтва ня толькі роварных дарожак, але й аб’ектаў інфраструктуры, у тым ліку пунктаў пракату ровараў у кожным раёне сталіцы.

Паводле «Минский Курьер»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0