Грамадства
38 каментароў Зьміцер Панкавец | 19:51, 27 верасня 2007

Ад гэтага месяца пачынаючы “Наша Ніва” прапануе сваім чытачам вызначаць асобу ці асобаў месяца — людзей, учынкі і дасягненьні якіх найбольш запомніліся цягам гэтых трыццаці дзён. Ад сёньня і да канца верасьня ўсе ахвотныя могуць прагаласаваць за аднаго з кандыдатаў, праз апытанку на сайце. Прапануем вашай увазе сьпіс першых намінантаў:

Сяргей Сямёнаў. Унікальны выпадак гомельскага актывіста апазыцыі Сяргея Сямёнава прымусіў высокіх чыноўнікаў загаварыць пра ўціск беларускамоўных. Гамяльчук пасьлядоўна прасіў беларускамоўныя блянкі мытных дэклярацыяў, едучы за мяжу, і сутыкаўся з адмовамі супрацоўнікаў мытні. Сямёнаў прынцыпова так і ня стаў запаўняць расейскамоўныя блянкі за што на яго быў складзены пратакол па адміністрацыйным парушэньні, па якім пазьней ён атрымаў 930 тысяч рублёў штрафу. Наступны раз хлопец таксама аказаўся верным сабе, за што атрымаў яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол. Разам з тым, дзякуючы ўчынку Сямёнава пра беларускую мову і яе ўціск загаварылі старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч і старшыня мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі.

“Маладафронтаўцы” . Цягам месяцу адразу траіх “маладафронтаўцаў” прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці па артыкуле 193 ч.1 КК “Удзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Спачатку ў адзін дзень 4 верасьня ў Салігорску і Нясьвіжы судзілі Івана Шылу і Насту Азарку. Іван Шыла, яшчэ школьнік, і Наста годна вытрымалі працэсы. 10 верасьня ж у Баранавічах прайшоў суд над Яраславам Грышчэнем. Хлопец, каб падкрэсьліць усё абсурднасьць працэсу папрасіў у апошнім слове прымяніць супраць яго расстрэл. Суд аказаўся больш гуманным, даўшы Яраславу 30 базавых велічынь штрафу. На сёньня рыхтуюцца яшчэ тры крымінальныя справы супраць “маладафронтаўцаў” – у Сьветлагорску, Гомелі і Жлобіне.

Уладзімер Канаплёў. Адстаўка па ўласным жаданьні з пасады сьпікера сябра дзяцінства Аляксандра Лукашэнкі спарадзіла мноства чутак і здагадак. У афіцыйную вэрсію – абвастрэньне стану здароўя – ня верыць ніхто, акрамя рэдактара «Советской Белоруссіі». Сам Канаплёў пакуль ня даў ніводнага інтэрвію, каб хоць неяк праліць сьвятло на гэтую адстаўку.

Гурт “Крама”. Новага альбому вядомых беларускіх рокераў чакалі цэлых шэсьць гадоў. На прэзэнтацыю ў клюбе “Фартуна” альбому “Усё жыцьцё – дзіўны сон” прыйшло шмат людзей, сярод якіх была поп-сьпявачка Іна Афанасьева.

Уладзімер Арлоў. Пісьменьнік выдаў новую кнігу – “Імёны Свабоды”, у якія ўвайшлі замалёўкі пра вядомых і ня вельмі беларускіх гістарычных пэрсанажаў. Рэцэнцэнт кнігі гісторык Алег Гардзіенка сказаў пра гэтую кнігу наступнае: “У кніжцы 261 партрэт. Уладзімер Арлоў зрабіў такую малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды”.

Бэрнд Штанге. За немцам сачылі, на немца спадзяваліся. Ён не пабаяўся адправіць на пэнсію былых лідэраў зборнай, даючы дарогу зусім яшчэ маладым футбалістам. Экспэрымэнты Штанге, праўда, пакуль не прыносяць вынікаў. Цягам месяцу зборная прайграла румынам і славенцам. Аднак не забываемся, што да канца восені Штанге папрасіў у заўзятараў і журналістаў карт-блянш на экспэрымэнты.

Андрэй Рыбакоў. Магілёўскі цяжкаатлет на чэмпіянаце сьвету ў тайляндзкім Чыянгмаі ўсталяваў новы сусьветны рэкорд сьвету ў рыўку і заваяваў залаты мэдаль па суме двух практыкаваньняў. Посьпех беларускай школы цяжкай атлетыкі грунтуецца на выдатных спэцыялістах і добрай працы з моладзьдзю. У адрозьненьне ад многіх іншых відаў спорту, у цяжкай атлетыцы стаўка робіцца менавіта на мясцовых спартоўцаў, а не на легіянэраў. Ёсьць выдатныя пэрспэктывы на Алімпіяду-2008.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Беларускі касьцёл атрымаў новага кіраўніка. Ім стаў былы мітрапаліт Маскоўскі, беларус Тадэвуш Кандрусевіч. Першае інтэрвію новапрызначаны мітрапаліт даў “Нашай Ніве”. Сярод прыярытэтаў Тадэвуша Кандрусевіча: поўны Катэхізіс па-беларуску, дакумэнты Другога Ватыканскага сабору, мясцовыя сьвятары для кожнай парафіі, дыялёг з уладамі і праваслаўнай царквой. 26 верасьня мітрапаліт адслужыў першую імшу ў Катэдры. Канчаткова ў Беларусь Кандрусевіч вернецца ў першай палове лістапада.

І на знак салідарнасьці мы далучаем да верасьнёўскага сьпісу таксама будыйскіх манахаў М’янмы.

Падзяліцца навіной:         
38 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Фядута напiсаў(ла) Верасень 27, 2007 у 19:59
Сямёнау

Рэд. Галасуйце, калі ласка, у акенцы для апытаньняў.
Прапаную напiсаў(ла) Верасень 27, 2007 у 21:06
Сяргей Дубавец за мужную і сваечасовую пазіцыю.

Рэд. Галасуйце, калі ласка, у акенцы апытаньняў.
Зьміцер напiсаў(ла) Верасень 27, 2007 у 21:18
Зьміцер ЖАлезьнічэнка!
нямчук напiсаў(ла) Верасень 27, 2007 у 22:42
Вагаўся паміж Сямёнавым, Арловым і Крамай. "Імёны свабоды" пакуль не чытаў, а Сяржук яшчэ малады і ў яго ўсё наперадзе. Галасую за Варашкевіча і яго каманду.
ФГ напiсаў(ла) Верасень 27, 2007 у 22:56
Маладафронтаўцы
NN напiсаў(ла) Верасень 27, 2007 у 23:38
Дубавец
morkva напiсаў(ла) Верасень 27, 2007 у 23:53
манахі М'янмы

Рэд. Калі ласка, галасуйце ў акенцы для апытаньняў.
vseslav напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 0:22
Сямёнаў

Рэд. Калі ласка, галасуйце ў акенцы для апытаньняў.
ноо напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 1:01
а где хваленый выбор? почему нет варианта "СВОЙ"? и здесь ограничения??
Sir напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 2:46
A jakoj liohikaj razmias^c^ali imiony?
ПП напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 7:55
Манахі, малайцы!
Учора ў Мьянме растралялі 8 чалавек у тым ліку і японскага рэпарцёра. А кіраўнік краіны сказаў, што ўсе дэманстрацыі будуць разганяцца гэткім чынам...
Расія кажа, што гэта ўнутранные справы краіны.
Хоць Сяржук, вядома ж,маладзец!
Актывіст напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 8:18
Сямёнаў.

Рэд. Калі ласка, галасуйце ў вакенцы апытаньняў.
Kaldyr напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 10:27
Sjamjonau!

Рэд. Калі ласка, прагаласуйце ў вакенцы апытаньняў.
Пятрас Грігас напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 11:15
Сямёнаў

Рэд. Калі ласка, галасуйце ў акенцы апытаньняў.
дарэчы напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 11:21
Андрэй Рыбакоў - родны брат Ягора Рыбакова. Ягор таксама займаўся цяжкай атлетыкай, але кінуў.
Vojša Miłavid напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 11:28
Siaržuk Siamionaŭ.
Darečy, Mjanmu prydumała birmanskaja chunta ŭ 89-ym.
Tamu krajina - BIRMA!..
Слаўка напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 11:44
Сямёнаў і Васілевіч!

Рэд. Калі ласка, галасуйце ў акенцы апытаньняў.
Слаўка напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 12:06
Сямёнаў мае найбольшыя шанцы стаць пераможцам. Таму прапаную не ставіць яго першым у сьпісе і выбраным загадзя. Якасьць апытаньня ад гэтага толькі выйграе.
n/a напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 12:12
Зянон
Госьць напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 12:15
Сэм!!!!
думаю напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 12:27
Думаю, щто Дубавец цягне на антыасобу. І нат ня месяца, а году. Гэты чалавек у сваім памкненьні аб'яднаць беларускамоўных, утварыў між намі непераадольную расколіну.
Uladz напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 12:41
Толькі маладафронтаўцы, асабліва Іван Шыла

Рэд. Калі ласкА, галасуйце ў акенцы апытаньняў.
2думаю напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 13:23
а не відаць
Kostas напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 13:27
адназначна манахі! Жыве буддыская рэвалюцыя!)))

Рэд. Калі ласка, галасуйце ў акенцы апытаньняў.
Volat напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 13:37
Спадзяюся, тут не працуюць адміны з газэты "Рэспубліка"? :)

Я за манахаў, вядома ж. А яшчэ за джэдаяў, толькі іх чамусьці няма :)
Мимо проходил напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 13:38
...людзей, учынкі і дасягненьні якіх найбольш запомніліся цягам гэтых трыццаці дзён...

Пытаньне да рэдакцыі: Цікава, а што зрабілі маладафронтаўцы?
zhelezko напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 13:58
2 Зьміцер

Вашая прапанова натуральна слушная, але ж асабіста я - за Сямёнава ;)
Павал напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 14:51
Сяргей Сямёнаў - the best!
Сяржук Сямёнаў напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 15:13
А піва пераможцу будзе? :)
А калі сур'ёзна - Манахі Бірмы!
Lutsk напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 15:15
Dubavec
митя напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 15:17
Безусловно Семенов, хотя и монахи Мъянмы молодцы.
Кася напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 15:51
А почему нет Милинкевича?
Viecier напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 21:42
Галасую за Сямёнава
Ася напiсаў(ла) Верасень 28, 2007 у 22:53
Сямёнаў ,)
EUROPA напiсаў(ла) Верасень 30, 2007 у 19:10
апытанне складзена неверна! (((((
нямчук напiсаў(ла) Верасень 30, 2007 у 22:35
Павжаная рэдакцыя, прапанаю падобныя апытанні праводзіць пасля заканчэння месяца. Бо нехта мог сябе праявіць у апошнія дні верасня. Напрыклад, 19-гадовы барысаўчанін Андрэй Арамнаў выйграў золата на чэмпіянаце света па цяжкай атлетыцы. За аналагічны подзвіг Андрэй Рыбакоў быў занесены ў спіс прэтэндэнтаў, Арамнава ж там няма. Замежнікаў прапаную не ўключаць, хай чалавекам месяца становіцца наш суайчыннік. Увогуле ідэя рэдакцыі мне спадабалася, а Сямёнаў годны пераможца (хоць я сам галасаваў за Краму).
Burbalka напiсаў(ла) Кастрычнiк 2, 2007 у 15:24
Будысцкія манахі!
Калдыр напiсаў(ла) Кастрычнiк 5, 2007 у 18:50
Сяменаў!!!!!! Вось сымбаль твой краю родны!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).