Улада113113

Хто і нашто здымаў Вострыкава

У Гомелі невядомыя зрабілі відэаздымку і інтэрв’ю з Цімохам Вострыкавым, які ў 1952 г. дэсантаваўся ў Беларусь.

22 кастрычніка ў Гомелі невядомыя наведалі 85‑гадовага Цімоха Вострыкава — аднаго з герояў беларускага нацыянальнага руху. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане і практычна не размаўляе. Ніна Іванаўна — жанчына, якая даглядае яго, паведаміла БелаПАН, што незнаёмых людзей на сустрэчы з Ц.Вострыкавым суправаджала супрацоўніца УКДБ па Гомельскай вобласці.

«Гэтыя людзі здымалі Цімоха Акімавіча на відэакамеру і распытвалі яго пра часы, калі ён быў закінуты ў Беларусь у 1952 годзе, як потым сядзеў у лагеры ў Мардовіі. Асабліва цікавілі яго знаёмствы — з Барысам Рагулем, Янкам Запруднікам, іншымі людзьмі. Таксама яны цікавіліся, як я пазнаёмілася з Цімохам Акімавічам, чаму я даглядаю яго, хто мне дапамагае. Пыталіся, хто прыходзіць да Вострыкава, якія людзі, ці дапамагаюць яны нам матэрыяльна», — паведаміла Ніна Іванаўна.

Паводле слоў жанчыны, Ц.Вострыкаў не змог адказаць гасцям практычна ні на адно пытанне, бо ён цяжка хворы і вельмі мала размаўляе.

«Навошта было яго распытваць аб справах даўно мінулых? Тым больш — шмат разоў ужо прыязджалі, пыталіся, здымалі, паказвалі па тэлевізары. Нічога новага ён сказаць не можа, тым больш — у такім стане», — зазначыла Ніна Іванаўна.

***

Цімох Вострыкаў у 1952 годзе ў складзе «чацвёркі» быў закінуты ў Беларусь амэрыканскім самалётам як прадстаўнік Рады БНР. Праз тыдзень пасля высадкі дэсант быў злоўлены супрацоўнікамі НКУС. Па прыгаворы суда Ц.Вострыкаў за «здраду Радзіме са зброяй у руках» правёў 23 гады ў лагерах у Мардовіі. Пасля вызвалення жыве ў Гомелі.

БелаПАН

Каментары113

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць